Джэром Айзек Фрыдман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэром Айзек Фрыдман
Jerome Isaac Friedman
Дата нараджэння:

28 сакавіка 1930(1930-03-28) (84 гады)

Месца нараджэння:

Чыкага, Ілінойс, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Месца працы:

MIT

Навуковы кіраўнік:

Энрыка Фермі

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1990)

Джэром Айзек Фрыдман (англ.: Jerome Isaac Friedman; нар. 28 сакавіка 1930 года, Чыкага, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1990) за асноўныя даследаванні, якія пацвярджаюць існаванне кваркаў («за піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, істотна важных для распрацоўкі кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Фрыдмана эмігравалі ў ЗША з Расійскай імперыі. Джэром Айзек Фрыдман нарадзіўся ў Чыкага. Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт. Там жа абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы (1956). Выкладаў у Чыкагскім універсітэце (1956-1957) і Стэнфардскім універсітэце (1957-1960). З 1960 гады Джэром Фрыдман выкладае ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Тут ён атрымаў пасаду прафесара і ў 1983 годзе ўзначальвае кафедру фізікі. На працягу сваёй кар'еры Фрыдман займаўся даследаваннямі ў галіне элементарных часціц. Фізікі да таго часу ўжо ведалі пра існаванне пратонаў і нейтронаў. З 1950 года робяцца спробы знайсці больш дробныя часціцы. У 1964 годзе навукоўцы М. Гел-Ман і Джордж Цвейг зрабілі здагадку аб існаванні кваркаў, але даказаць іх існаванне не маглі. Выкарыстоўваючы найноўшы магутны лінейны паскаральнік ў Стэнфардзе, Фрыдман і яго калегі - Рычард Э. Тэйлар і Генры У. Кендал ў 1967-1973 гадах правялі шэраг эксперыментаў па бамбардзіроўцы пратонаў электронамі. Чакалася, што электроны альбо пройдуць скрозь іх, альбо пераскочаць. Рэчаіснасць абвергла іх чаканні. Пры павелічэнні хуткасці электронаў да велічыні, блізкай да хуткасці святла, навукоўцы ўбачылі, што большасць з гэтых электронаў адскокваюць ад пратонаў пад рознымі вугламі самым дзіўным чынам, што пацвярджала наяўнасць у іх нейкіх больш дробных часціц, умоўна названых кваркамі. У выніку ўважлівай апрацоўкі вынікаў эксперыменту і класіфікацыі знойдзеных часціц, навукоўцы прадставілі набор кваркаў, названых: верхні (up), ніжні (down), зачараваны (charm), дзіўны (strange), праўдзівы (truth), прыгожы (beauty).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century, Polo Publishing, London, 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]