Джэймс Уотсан Кронін
| Джэймс Уотсан Кронін | |
| James Watson Cronin | |
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі |
|
| Дата нараджэння: |
29 верасня 1931 (81 год) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Джэймс Уотсан Кронін (анг.James Watson Cronin; нар. 29 верасня 1931, Чыкага, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1980), сумесна з Валам Логсдэнам Фічам, «за адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў».
Кронін скончыў у 1951 г. Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў Чыкагскім універсітэце, дзе ў 1955 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. Пасля гэтага ён працаваў у Брукхэвенскай нацыянальнай лабараторыі. З 1958 г. па 1971 г. працаваў у Прынстанскім універсітэце, пасля чаго стаў прафесарам у Чыкагскім універсітэце.
Кронін працаваў над распадам гіперонаў і вытворчасцю мюонаў. Ён вызначыў поўнае эфектыўнае сячэнне рассеяння піонаў на пратоны і ўдасканаліў іскравыя камеру, якую ён першым з фізікаў пачаў ужываць для рэгістрацыі часціц па фатаграфіях іскраў.
У цяперашні час працуе ў галіне фізікі элементарных часціц над эфектам Кроніна.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.477
Спасылкі [правіць]
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Рыхтэр / Тынг (1976) • Ф. Андэрсан / Мот / Ван Флек (1977) • Капіца / Пензіяс / Р. Вільсан (1978) • Глэшау / Салам / Вайнберг (1979) • Кронін / Фіч (1980) • Бломберген / Шаўлаў / К. Сігбан (1981) • К. Вільсан (1982) • С. Чандрасекар / Фаўлер (1983) • Рубіа / ван дэр Мер (1984) • фон Клітцынг (1985) • Руска / Бініг / Рорэр (1986) • Беднарц / Мюлер (1987) • Ледэрман / Шварц / Стэйнбергер (1988) • Рамзей / Дэмельт / Паўль (1989) • Фрыдман / Кендал / Р. Тэйлар (1990) • дэ Жэн (1991) • Шарпак (1992) • Халс / Дж. Тэйлар (1993) • Брокхаўз / Шал (1994) • Перл / Райнес (1995) • Д. Лі / Ошэраў / Рычардсан (1996) • Чу / Коэн-Тануджы / Філіпс (1997) • Лафлін / Штормер / Цуі (1998) • ’т Хоафт / Велтман (1999) • Алфёраў / Кромер / Кілбі (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |