Невіл Франсіс Мот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Невіл Франсіс Мот
Nevill Francis Mott
Mott,Nevill Francis 1952 London.jpg
Дата нараджэння:

30 верасня 1905({{padleft:1905|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

Лідс, Англія

Дата смерці:

8 жніўня 1996({{padleft:1996|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (90 гады)

Месца смерці:

Мілтан-Кінс, Англія

Краіна:

Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

фізіка

Навуковы кіраўнік:

Ральф Фаўлер

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1977)

Ордэн Кавалераў Пашаны
Рыцар-бакалаўр
Невіл Франсіс Мот на ВікіСховішчы

Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія - 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінсі, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.

У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з'яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.

У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з'яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]