Букінгемскі палац
Букінгемскі палац (англ.: Buckingham Palace) — афіцыйная лонданская рэзідэнцыя брытанскіх манархаў і самы вялікі дзеючы каралеўскі палац у свеце. Сёння Букінгемскі палац з'яўляецца рэзідэнцыяй каралевы Елізаветы II.
Спачатку Букінгемскі палац быў вядомы пад назвай дом Букінгема, вялікі гарадскі палац, пабудаваны герцагу Букінгемскаму ў 1703 годзе. У 1762 годзе кароль Георг III набыў палац для сваёй прыватнай рэзідэнцыі. На працягу наступных 75 год архітэктары Джон Нэш і Эдвард Блор пабудавалі тры флігеля вакол цэнтральнага двара. Палац канчаткова стаў афіцыйным каралеўскім палацам брытанскіх манархаў пры ўступленні на прыстол каралевы Вікторыі ў 1837 годзе. Пры яе праўленні былі здзейснены апошнія вялікія дадаткі, пабудова яшчэ аднаго флігеля і перанос былога параднага ўвахода, Мармуровай Аркі (Marble Arch), на цяперашняе месца каля Аратарскага вугалку ў Гайд-парку.
[правіць] У Сеціве
- Букінгемскі палац — афіцыйная старонка.
- Сяргей Рак: Бабуля брытанскай нацыі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Букінгемскі палац
| Рэзідэнцыі брытанскіх манархаў | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
|
|||||
| У Шатландыі |
|
|||||
| Гл. таксама Сядзібныя хаты Англіі • Рэзідэнцыі французскіх каралёў | ||||||