Бітва пры Неў-Шапель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Неў-Шапель
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
карта бітвы (New York Times, май 1915)
карта бітвы (New York Times, май 1915)
Дата 7 сакавіка 1915 - 13 сакавіка 1915
Месца Францыя
Вынік няўдача войскаў Антанты [~ 1]
Праціўнікі
 Германская імперыя Францыя Францыя
Вялікабрытанія Брытанская імперыя
Сцяг Брытанскай Індыі Брытанская Індыя
 Бельгія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн Сцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сілы бакоў
2 дывізіі 4 дывізіі
Страты
8 600 забітых, параненых і зніклых 11 200 забітых, параненых і зніклых:
  • 7 000 брытанцаў
  • 4 200 індыйцаў
  1. Наступленне саюзных войскаў скончылася безвынікова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бі́тва пры Неў-Шапе́ль (7 сакавіка 191513 сакавіка 1915) — наступленне англійскіх войскаў, сумесна з бельгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Неў-Шапель, падчас Першай сусветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыва германскага фронту, англійскія войскі не дасягнулі.

Перад наступленнем[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1915 года, англійскае камандаванне прыняло рашэнне правесці лакальнае наступленне у Неў-Шапель, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпуса. Таксама планаваліся адцягваючыя дзеянні сіламі 2-й англійскай арміі і бельгійскімі часткамі. Французская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступленні толькі артылерыяй.

Наступленне[правіць | правіць зыходнік]

7 сакавіка пасля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласцю 3 км, англійскія войскі атакавалі пазіцыі 7-га германскага корпуса. Пасля завязаўшыхся баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Неў-Шапель і першай германскай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, англічане былі вымушаныя прыпыніцца, што дало магчымасць германцам падцягнуць рэзервы. Наступныя напады брытанцаў паспяхова адбіваліся германцамі, якія нярэдка пераходзілі ў атаку. Наступ англічан вытхнуўся. Генерал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступленне.

Англійская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступленне пры Неў-Шапель аказалася няўдалым для саюзнікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]