Венерын чаравічак
| Венерын чаравічак сапраўдны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Венерын чаравічак |
|||||||||||||
| Від: |
Венерын чаравічак сапраўдны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Cypripedium calceolus L., 1753 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Венерын чаравічак сапраўдны (Cypripedium calceolus) — травяністая расліна сямейства Архідныя.
Змест |
[правіць] Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з моцным прамым, аблісцелым, апушаным сцяблом вышынёй 25-50 см і тоўстым паўзучым карэнішчам, якое мае моцны спецыфічны пах. Лісце (3-4) эліптычнае, чаргаванае, даўжынёй да 18 см і шырынёй 12 см, з выразнымі дугападобнымі жылкамі. Кветкі дыяметрам да 8 см, адзіночныя або па 2-3, з мешкападобна ўздутай накшталт чаравічка (адсюль назва) жоўтай губой з чырванаватымі плямкамі і пахам ванілі. Бакавыя лісцікі каля кветніка завостраныя, чырванавата-бурыя, унутраныя — лінейна-ланцэтныя, завостраныя, гарызантальна адхіленыя, крыху закручаныя. Плод — сухая каробачка, якая раскрываецца 3-6 падоўжнымі шчылінамі.
[правіць] Арэал
Еўропа, Азія (Урал, паўднёвыя раёны Сібіры і Далёкага Усходу); на Беларусі трапляецца спарадычна, пераважна ў заходніх і паўднёвых раёнах. Расце ў разрэджаных шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясах, на лясных палянах, узлесках, ускрайках балот, у сырых імшыстых яловых лясах. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Сустракаецца адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, старыя экземпляры ўтвараюць шматсцябловыя курціны.
[правіць] Размнажэнне
Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на 15-18 годзе жыцця, працягласць цвіцення 10-15 дзён. Насенне выспявае праз 2,5 месяца, мае недаразвіты зародак (прарастае толькі ў сімбіёзе з пэўнымі відамі глебавых грыбоў). Размнажаецца бакавымі пупышкамі карэнішча, рэдка насеннем.
[правіць] Значэнне і ахова
Высокадэкаратыўная расліна.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу СССР з 1978.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |