Мюрэй Гел-Ман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мары Гел-Ман
Murray Gell-Mann
Murray Gell-Mann (University Hall)-retouched.jpg
Дата нараджэння:

15 верасня 1929(1929-09-15) (84 гады)

Месца нараджэння:

Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка элементарных часціц

Месца працы:

ы

Альма-матэр:
Yale University Shield.svg Ельскі ўніверсітэт
Масачусецкі тэхналагічны інстытут
Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1969 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1969)

Мюрэй Гел-Ман (Гельман; англ.: Murray Gell-Mann; нар. 15 верасня 1929 г., Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1969) «за адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мюрэй (Марэй) Гел-Ман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям'і яўрэяў-імігрантаў з Чарнавіц (тады ў Аўстра-Венгеррскай імперыі) - дырэктара курсаў англійскай мовы для імігрантаў Артура Ісідара Гел-Мана і Паўліны Райхштэйн, у дзяцінстве лічыўся вундэркіндам, адрозніваўся вялікай цікавасцю і любоўю да прыроды. Пасля заканчэння Калумбійскай падрыхтоўчай і граматычнай школы (Нью-Ёрк), Гел-Ман паступіў ва ўзросце пятнаццаці гадоў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыў Ельскі ўніверсітэт з дыпломам бакалаўра навук (1948), паступіў у аспірантуру Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і атрымаў доктарскую ступень па фізіцы (1951). З 1952 працаваў у Чыкагскім універсітэце з Энрыка Фермі, спачатку выкладчыкам (1952-1953), затым асістэнт-прафесарам (1953-1954), ад'юнкт-прафесарам (1954-1955). У 1955 году становіцца ад'юнкт-прафесарам, з 1956 года - прафесар, з 1967 года - ганаровы прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Ва ўзросце 23 гадоў распачаў рэвалюцыю ў галіне фізікі элементарных часціц, апублікаваўшы сваю асноўную працу пра дзівацтвы і зачараванне элементарных часціц.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]