Віцезслаў Незвал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віцезслаў Незвал
Vítězslav Nezval
Vítězslav Nezval, Dalešice Bust.jpg
Дата нараджэння:

26 мая 1900({{padleft:1900|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})

Месца нараджэння:

Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

6 красавіка 1958({{padleft:1958|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (57 гады)

Месца смерці:

Прага, Чэхаславакія

Грамадзянства:

Сцяг Чэхіі Чэхаславакія

Падданства:

Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя

Род дзейнасці:

паэт

Віцезслаў Незвал (чэшск.: Vítězslav Nezval) (26 мая 19006 красавіка 1958) — чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар сюррэалізму, народны пісьменнік (1953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскоўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 года сям'я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 года наведвае гімназію ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.

Падчас Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін семестр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўніверсітэту, потым перавёўся на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта, які таксама не скончыў.

У 1922 годзе ўступіў у мастацка-літаратурную суполку "Дэветсіл" (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаў палітычным ініцыятарам чэшскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасля прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Друкаваўся ў чэшскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах "Дэветсілу" удзельнічаў у фарміраванні паэтызму.

Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Незвалаў светапогляд. Падчас вандровак знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў.

Пасля Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасць гэтага перыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.

Памёр Незвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя пачаткі[правіць | правіць зыходнік]

  • Jaro
  • Melancholičtí upíři
  • Most – напісаны пад уплывам пралетарскай паэзіі. Адлюстроўвае час навучання ў гімназыі.
  • Večerní
  • Jarní selanka
  • Letnice

Паэтызм[правіць | правіць зыходнік]

  • Pantomima ("Пантаміма", 1924) — першы паэтыстычны зборнік
  • Abeceda ("Абэцэда")
  • Básně na pohlednice (1926)
  • Nápisy na hroby (1926) — дробная паэтыстычная проза
  • Dobrodružství noci a vějíře (1927)
  • Hra v kostky (1928)
  • Básně noci (1930)
  • Podivuhodný kouzelník ("Дзіўны чараўнік") — адзін з твораў, які выразна паўплываў на развіццё паэтызму. Сімвал паэтызму.
  • Akrobat ("Акрабат")
  • Edison ("Эдысан")
  • Signál času ("Сігнал часу")
  • Snídaně v trávě (1931)
  • Jan ve smutku (1931)
  • Květy zla
  • Pět prstů
  • Skleněný havelok (1932) ("Шкляны плашч") — паступовы пераход да сюррэалізму.
  • Zpáteční lístek (1933)
  • Sbohem a šáteček (1934) ("Бывай і хустачка")

Сюррэалізм[правіць | правіць зыходнік]

  • Žena v množném čísle (1936)
  • Absolutní hrobař (1937)
  • Praha s prsty deště ("Прага з пальцамі дажджу")

Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Незвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі:

  • 52 hořkých balad věčného studenta Roberta Davida ("52 горкія балады вечнага студэнта Роберта Давіда", 1936) -- наследаванне Франсуа Віёну.
  • 100 sonetů zachránkyni věčného studenta Roberta Davida ("100 санетаў выратавальніцы вечнага студэнта Роберта Давіда")
  • 70 básní z podsvětí na rozloučenou se stínem věčného studenta Roberta Davida

Каля 1937 года Незвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасцей.

  • Matka naděje (1938)
  • Pět minut za městem (1939)

Сацрэалізм[правіць | правіць зыходнік]

Проза[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленне ў тэмы падсвядомасці і сну.

  • Kronika z konce tisíciletí
  • Posedlost
  • Chtěla okrást lorda Blamingtona
  • Dolce farniente
  • Pan Marat
  • Jak vejce vejci
  • Monako (раманета)
  • Karneval (раманета)
  • Valérie a týden divů
  • Anička, skřítek a slaměný Hubert
  • Sexuální nocturno (1931)
  • Věci, květiny, zvířátka a lidé pro děti
  • Z mého života
  • Neviditelná Moskva 1935
  • Ulice Git-le-Ceur 1936)
  • Pražský chodec 1938)

Драматургія[правіць | правіць зыходнік]

  • Milenci z kiosku (1932)
  • Manon Lescaut (пераклад)
  • Loretka (1941)
  • Dnes ještě zapadá slunce nad Atlantidou (1956)
  • Tři mušketýři
  • Nový Figaro
  • Schovávaná na schodech

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Выдаў энцыклапедыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых прац: пра творчасць Іржы Волькера, Карэла Чапека, Іозефа Чапека, Яраслава Врхліцкага, Петра Безруча і інш. Пераклаў некалькі прац Анры Брэтона.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]