Горад Аргас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аргас
грэч.: Ἄργος
Grækenlands ældste teater i Argos(10.07.05).JPG

Каардынаты: 37°38′00″ пн. ш. 22°44′00″ у. д. / 37.633333° пн. ш. 22.733333° у. д. (G) (O) (Я)37°38′00″ пн. ш. 22°44′00″ у. д. / 37.633333° пн. ш. 22.733333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
1986 да н.э.
Плошча
138 км²
Вышыня цэнтра
42 м
Тып клімату
субтрапічны
Афіцыйная мова
грэчаская мова|грэчаская
Насельніцтва (2001)
29228 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
2751
Паштовы індэкс
21200
Аўтамабільны код
AP
Афіцыйны сайт

Аргас (Грэцыя)
Аргас
Аргас

А́ргас (грэч.: Ἄργος) — горад на паўвостраве Пелапанес на поўдні Грэцыі. Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Еўропы. Насельніцтва (2001 г.) - 29 228 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Аргаса ўзнікла ў неалітычную эпоху. Згодна паданню, яго першым уладаром быў Інах, сын Акіяна і багіні мясцовай ракі, які пачаў кіраваць у 1986 г. да н. э. У канцы 2 - пачатку 1 тысячагоддзях да н. э. горад быў заваяваны дарыйцамі. У 669 г. жыхары Аргаса перамаглі спартанцаў і здолелі ўсталяваць кантроль над Алімпіяй. Фейдон, тыран Аргаса, знакаміты тым, што ўвёў у Грэцыі стандарты мер вымярэння і вагі.

У VI ст. да н. э. Аргас зноў былі ўцягнуты ў барацьбу супраць Спарты. Пасля адной з няўдалых бітваў аргасцы ў знак жалобы ўвялі звычай галіць валасы. У гады Пелапанескіх войн Аргас доўгі час прытрымліваўся нейтралітэту, але ў выніку падтрымаў Афіны, а пазней - Фівы. У 146 г. да н. э. Аргас увайшоў у склад Рымскай дзяржавы.

У 267 г. н. э. і 305 г. н. э. Аргас руйнавалі готы. Але ў другой палове 1 тысячагоддзя - пачатку 2 тысячагоддзя пад уладай Візантыі горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр. У 1212 г. пасля васьмігадовай аблогі захоплены крыжакамі, якія на месцы старажытнага акропаля ўзвялі магутны замак. У 1394 г. горад і яго наваколлі былі перададзены пад кантроль Венецыі. У 1397 г. ён быў спустошаны туркамі, большасць жыхароў загінула або трапіла ў рабства. У 1500 г. горад быў далучаны да Асманскай імперыі. Мясцовыя землі былі населены выхадцамі з Албаніі.

У 1821 г. у Аргасе пачаў дзейнічаць першы незалежны агульнагрэчаскі парламент. Пасля вызвалення ад Асманскай імперыі горад увайшоў у склад Грэцыі.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аргас знаходзіцца ў 2 гадзінах язды на аўтобусе з Афінаў. У Аргасе знаходзяцца аўтобусны вакзал і чыгуначная станцыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]