Горад Чэрыкаў
| Горад
Чэрыкаў
Чэрыкаў
|
Чэрыкаў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаўскага раёна, на р. Сож, на скрыжываннні аўтадарог Магілёў—Касцюковічы і Бабруйск— Крычаў. У 77 км ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Насельніцтва 8,5 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 16 ст. як цэнтр воласці Магілёўскай эканоміі ВКЛ. З 1604 горад, з 1641 мястэчка (магдэбургскае права, герб). З 1678 зноў горад, цэнтр павета Мсціслаўскага ваяводства. У Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 пацярпеў. З 1772 у складзе Расійскай імперыі, з 1773 цэнтр Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, у 1796—1802 у Беларускай губерніі. У 1781 атрымаў новы герб. У 1919-1923 цэнтр уедза, у 1923-1924 у Калінінскім уездзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 цэнтр Чэрыкаўскага раёна ў складзе БССР, з 1924 у Калінінскай, у 1927—1930 у Магілёўскай акрузе. З 1938 у Магілёўскай вобласці У 1959-1962, 1965-1966 у Крычаўскім, у 1962—1965 — у Краснапольскім раёнах.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасці. База юных турыстаў. Гасцініца.
[правіць] Культура
- Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей
[правіць] Выдатныя мясціны
- Геалагічнае агаленне Чэрыкаў (помнік прыроды республіканскага значэння)
- Будынак шпіталя (19 — 20 ст.)
- Помнікі: Помнік землякам; Помнік савецкім воінам; Помнік партызанам; Помнік ахвярам фашызму.
[правіць] Вядомыя асобы
- І. І. Лобан (1907—1975), беларускі кампазітар
- Пётр Міхайлавіч Валовіч