Дэйтанская дамова
Дэ́йтанская дамова — дамова аб спыненні агню, падзеле варагуючых бакоў і адасабленні тэрыторый, што паклалі канец грамадзянскай вайне ў Босніі і Герцагавіне 1992—1995. Узгодненая ў лістападзе 1995 на ваеннай базе ЗША у Дэйтане (Агаё), падпісаная 14 снежня 1995 у Парыжы лідарам баснійскіх мусульман Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Югаславіі Слабоданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франьё Туджманам.
Ініцыятыва ЗША [правіць]
Перамовы праходзілі пры актыўным удзеле ЗША, якія, як лічаць шматлікія, занялі антысербскую пазіцыю.[Крыніца?] ЗША прапанавалі стварэнне Мусульманска-Харвацкай федэрацыі. Дамова аб Мусульманска-Харвацкай федэрацыі была падпісана ў сакавіку 1994 г. ў Вашынгтоне паміж Ізетбегавічам і Туджманам. Як і разлічвалі ЗША, баснійскія сербы адмовіліся далучыцца да гэтай дамовы.
Непасрэдна перад падпісаннем дамоў, у жніўні—верасні 1995 года войскі НАТА спынілі сербскі наступ і змянілі тым самым баланс сіл у Босніі ў карысць мусульман.
Перамовы ў Дэйтане ішлі пры ўдзеле краін-гарантаў: ЗША, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі.
Гл. таксама [правіць]
- Баснійская вайна
- Харвацка-баснійскі канфлікт
- Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
- Рэспубліка Сербская
- Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
- Грацкае пагадненне
- Вашынгтонскае пагадненне
Спасылкі [правіць]
- Office of the High Representative and EU Special Representative: The General Framework Agreement (англ.)