Каледжы аб'яднанага свету
Каледжы аб'яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці (англ.: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю. Прыём навучэнцаў з Беларусі — з 1994 г.
Змест |
[правіць] Асноўныя звесткі
У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16 — 17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — міжнароднага бакалаўрата (англ.: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч Курт Хан. Цяпер працуюць 13 такіх каледжаў (2009). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.
Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (англ.: UWC International). Старшыня руху з 1995 г. — Яе Вялікасць каралева Іарданіі Нур.
Галоўная задача адукацыі — гэта забеспячэнне пяці якасцей у чалавеку: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння і, перш за ўсё, спагады.
— Курт Хан
[правіць] Каледжы
[правіць] Вядомыя выпускнікі
Сярод вядомых выпускнікоў каледжаў:
Яго Каралеўская Высокасць прынц Аранскі Віллем-Аляксандр, Нідэрланды
ЯКВ крон-прынц Грэцыі і Даніі Паўлас
ЯКВ прынцэса Іарданіі Райя бін аль-Хусейн- Аляксандр Дуглас — брытанскі палітык, дэпутат Парламента Вялікабрытаніі
Ян Кхама — прэзідэнт Батсваны- Роберт Мілтан — кіраўнік холдынгавай авіякампаніі «Эйс Эвіэйшын», Канада
- Карэн Джой Морыс — кітайская кінаактрыса («Вакол свету за 80 дзён»), спявачка
- Піліп Ніаркас — грэчаскі мільярдэр, сустаршыня дабрачыннага Фонду С. Ніаркаса
- Йорма Олліла — старшыня праўлення кампаніі «Нокіа», Фінляндыя
- Жулі Пейет — канадскі астранаўт, афіцэр Ордэна Канады (вышэйшая ўзнагарода краіны)
- Ліндзіве Сісулу — міністр абароны Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
- Акіхіка Хосідэ — японскі астранаўт
- Ленэ Фельтман Эсперсен — датскі палітык, дэпутат Фолькетынга, намесніца прэм'ер-міністра Даніі ў 2008 — 2011 гг.
(Звесткі на 2012 г.)
Зноскі
- ↑ Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб'яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці».
[правіць] У сеціве
- UWC Official Website (англ.)
- UWC Student Magazine (англ.)
- Каледжы аб'яднанага свету
- Жительница Светлогорска окончила индийский колледж // Белорусская деловая газета. 2002. 18 сентября. (руск.)
- Раманцоў В. Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі // Гомельская праўда. 2004. 15 ліпеня. С. 5.
- Белоруска заняла III-е место на международном турнире по «Дебатам» // БелаПАН. 2009. 8 студзеня. (руск.)
- Маслюкоў Т. У міжнародныя каледжы прыняты новыя навучэнцы з Беларусі // Regionby.org. 2009. 1 траўня.
- Маслюкоў Т. Беларусы ў найдаражэйшых каледжах ЗША. Адкуль грошы? // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 14 жніўня.