Маршы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маршы ва Фларыдзе

Маршы (ням.: Marsch, Marschland) — тып ландшафту, нізінныя паласы марскога ўзбярэжжа, якія затапляюцца толькі падчас найбольш высокіх прыліваў ці нагонаў марской вады.

Маршы - акумуляцыйныя форма рэльефу, на ўзбярэжжа размяшчаюцца вышэй ватаў, ад мора часта абмежаваныя паласой дзюн. Складзеныя глеістымі або пясчана-глеістаымі наносамі, на якіх фармуюцца багатыя перагноем і мікраарганізмамі маршавыя глебы.

У натуральным стане занятыя звычайна высокапрадукцыйнымі лугамі, пераважна галафітнымі, месцамі забалочаныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Маршы звычайна выцягнуты ўздоўж марскіх узбярэжжаў. Тыповыя для берагоў Паўночнага мора (Нідэрланды, Германія, Швецыя, Вялікабрытанія, Данія), у Францыі (Біскайскі заліў), Польшчы (Гданьская бухта), Літве, на Атлантычным узбярэжжы ЗША (у Фларыдзе, Місуры, Тэхасе, Луізіяне, Джорджыі і іншых штатах ). У Расіі аналагамі маршаў з'яўляюцца лайдв, распаўсюджаныя па ўзбярэжжах мораў Ледавітага акіяна (Архангельская вобласць, Комі, Карэлія, Мурманская вобласць, Ненецкая АТ, дэльта Лены, Калымы, Хатанги, Яны і Індыгірка ў Якуціі, Краснаярскі край).

Commons