Нільс Густаў Дален
| Нільс Густаў Дален шв.: Nils Gustaf Dalén |
|
| Дата нараджэння: | 30 лістапада 1869 |
|---|---|
| Дата смерці: | 9 снежня 1937 (68 гадоў) |
Нільс Густаў Дален (шв.: Nils Gustaf Dalén; 30 лістапада 1869, Стэнсторп, Швецыя — 9 снежня 1937, Лідынге, Швецыя) — шведскі вынаходнік, заснавальнік кампаніі AGA, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы(1912) «за вынаходніцтва аўтаматычных рэгулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з газавымі акумулятарамі для крыніц святла на маяках і буях».
Дален атрымаў ступені магістра і доктара ў Чалмерскім тэхналагічным універсітэце. Самым вядомым вынаходствам Далена з'яўляецца сонечны клапан, які зрабіў магчымымі маякі кампаніі AGA. У 1912 г. Дален аслеп у выніку выбуху газу. У той жа год яму прысудзілі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта спарадзіла чуткі аб тым, што прэмія часткова была прысвоена са спагады.
Нягледзячы на слепату Дален заставаўся на чале AGA Да 1937 г.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |