Хендрык Антон Лорэнц
Хендрык (часта пішацца Гендрык) Антон Лорэнц (нідэрл. Hendrik Antoon Lorentz; 18 ліпеня 1853, Арнем, Нідэрланды - 4 лютага 1928, Хаарлем, Нідэрланды) — выдатны галандскі фізік.
Навуковая дзейнасць[правіць]
Развіў тэорыю аб пераўтварэннях стану рухаемага цела, адным з вынікаў якой было так званае скарачэнне Лорэнца-Фіцджеральда, якое апісвае памяншэнне даўжыні аб'екта пры паступальным руху. Атрыманыя ў рамках гэтай тэорыі пераўтварэнні Лорэнца паслужылі штуршком да развіцця тэорыі адноснасці.
За тлумачэнне з'явы, вядомай як эфект Зеемана, быў удастоены ў 1902 г. сумесна з Пітэрам Зееманам Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |

