Хейке Камерлінг-Онес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хейке Камерлінг-Онес
нідэрл.: Heike Kamerlingh Onnes
Kamerlingh portret.jpg
Дата нараджэння:

21 верасня 1853(1853-09-21)

Месца нараджэння:

Гронінген, Нідэрланды

Дата смерці:

21 лютага 1926(1926-02-21) (72 гады)

Месца смерці:

Лейдэн, Нідэрланды

Краіна:

Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1913)

Хейке Камерлінг-Онес, таксама Гейке Камерлінг-Онес[1] (нідэрл.: Heike Kamerlingh Onnes; 21 верасня 1853, Гронінген - 21 лютага 1926, Лейдэн) — галандскі фізік і хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт. Навучаўся ў Кірхгофа ў Гейдэльбергу. З 1882 года прафесар Лейдэнскага ўніверсітэта. З 1894 заснавальнік і дырэктар Лейдэнскага крыягеннай лабараторыі.

Вядомы сваімі эксперыментальнымі працамі ў галіне фізікі нізкіх тэмператур і звышправоднасці. Распрацаваў і сканструяваў авадкавальную ўстаноўку. У 1906 годзе атрымаў вадкі вадарод. У 1908 годзе ўпершыню здолеў атрымаць вадкі гелій і здолеў дасягнуць рэкордна нізкай на той момант тэмпературы 0.9 K, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1913). У 1911 годзе ўпершыню назіраў рэзкае падзенне электрычнага супраціву ртуці пры тэмпературы ніжэй 4.1 K. Гэта з'ява атрымала назву звышправоднасці. У 1913 годзе выявіў разбурэнне звышправоднасці моцнымі магнітнымі палямі і токамі.

Зноскі

  1. Напісанне прозвішча і імя Гейке Камерлінг-Онес ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн.,1998, С.521.