Макс фон Лаўэ
| Макс фон Лаўэ | |
| ням.: Max von Laue | |
Макс фон Лаўэ. 1929 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
24 красавіка 1960 (80 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Макс фон Лаўэ[1] ( (ням.: Max von Laue; 9 кастрычніка 1879, Кобленц, Германская імперыя - 24 красавіка 1960, Заходні Берлін) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1914) "за адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях».
[правіць] Біяграфія
Пасля заканчэння школы ў 1898 годзе, фон Лаўэ служыў адзін год у войску па прызыву. Затым ён паступіў у Страсбургскі ўніверсітэт, дзе прыступіў да вывучэння матэматыкі, фізікі і хіміі. Неўзабаве ён перайшоў у Гётынгенскі ўніверсітэт. Пасля гэтага ён правёў адзін семестр ў Мюнхенскім універсітэце і затым перайшоў вучыцца ў Берлін, пад кіраўніцтвам Макса Планка. У 1903 годзе ён абараніў дысертацыю па тэорыі інтэрферэнцыі на паралельных пласцінках і стаў у 1905 г. асістэнтам ў Макса Планка. Пасля абароны другой дысертацыі ў 1906 г. ён заняўся тэорыяй адноснасці і пры дапамозе аптычных досведаў атрымаў ў 1907 г. важныя эксперыментальныя пацверджання рэлятывісцкага правіла складання хуткасцяў. У 1909 г. ён атрымлівае ў Мюнхенскім універсітэце месца прыватдацэнта тэарэтычнай фізікі.
У 1910 г. ажаніўся на Магдалене Дэген.
У 1912 г. фон Лаўэ пераходзіць у Цюрых. Там ён прадказаў дыфракцыю рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях, што было эксперыментальна пацверджана двума яго студэнтамі - Фрыдрыхам і Кніпінгам. Такім чынам быў пацверджаны хвалевы характар рэнтгенаўскага выпраменьвання. Акрамя таго пры дапамозе гэтага метаду атрымалася высвятліць структуру многіх крышталяў. За гэтыя дасягненні фон Лаўэ атрымаў ў 1914 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы.
Зноскі
- ↑ Напісанне прозвішча і імя Макс Фелікс Тэадор фон Лаўэ ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн.,1999, С.163.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |