Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс
Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс (нідэрл. Johannes Diderik van der Waals, 23 лістапада 1837, Лейдэн — 8 сакавіка 1923, Амстэрдам) — галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1910).
Дасягненні[правіць]
Большая частка прац Ван-дэр-Ваальса адносіцца да галіны тэарэтычнай малекулярнай фізікі. Ён даследаваў паводзіны малекул і займаўся тэорыямі, якія апісваюць станы матэрыі. У 1869 годзе ён адкрыў сілы ўзаемадзеяння паміж малекуламі, якія пасля былі названы яго імем — сілы Ван-дэр-Ваальса. У 1873 годзе ў сваёй дысертацыі ён развіў мадэль, якая аднастайна апісвае газападобныя і вадкія фазы рэчыва. На аснове гэтай мадэлі ён вывеў ураўненне стану, якое паказала, што пры некаторай тэмпературы знікаюць адрозненні ў фізічных уласцівасцях вадкасці і яе пара, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Пры такой тэмпературы, званай крытычнай, шчыльнасць вадкасці і яе насычанай пары становяцца аднолькавымі і знікае бачная мяжа паміж імі.
За гэта дасягненне Ван-дэр-Ваальса атрымаў ў 1910 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за працу над ураўненнем стану газаў і вадкасцей».
Працы[правіць]
- Die Kontinuität des flüssigen und gasförmigen Zustands (1873)
- Lehrbuch der Thermodynamik (zwei Bände, 1908—1912)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |