Паўночная Інгрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Паўночная Інгрыя
фінск.: Pohjois-Inkeri
Герб Паўночнай Інгрыі Сцяг Паўночнай Інгрыі
Герб Паўночнай Інгрыі Сцяг Паўночнай Інгрыі
< 
 >
1919 — 1920

Сталіца Кір'ясала
Мова(ы) фінская
Плошча 30
Форма кіравання Рэспубліка
Старшыня дзяржаўнага савета
 • 9 ліпеня 1919 — верасень 1919 Сантэры Тэрманен
 • 14 верасня 1919 — лістапад 1919 Юха Пека Кока
 • 16 лістапада 1919 — май 1920 Юр'ё Эльфенгрэн
 • чэрвень 1920 — 6 верасня 1920 Юка Тыранен
Гісторыя
 • 9 ліпеня 1919[1] абвешчана
 • 6 снежня 1920 страчана

Паўночная І́нгрыя (фінск.: Pohjois-Inkeri), таксама рэспу́бліка Кір'яса́ла (фінск.: Kirjasalon tasavalta) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне інгерманландскіх фінаў на поўдні Карэльскага перашыйку, якое існавала ў часы Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка абвясціла пра сваё аддзяленне ад Савецкай Расіі па Кастрычніцкай рэвалюцыі і кіравала часткай Петраградскага павета Петраградскай губерні з 1919 па 1920 гады на тэрыторыях на поўнач ад сучаснага Санкт-Пецярбургу.

Адміністрацыйным цэнтрам дзяржаўнага ўтварэння з'яўлялася вёска Кір'ясала ў сучасным Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі.

Увесну 1919 года ў расійскай частцы Карэльскага перашыйку (тэрыторыя Расіі паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам) з ініцыятывы фінскай секцыі Петраградскага губернскага камітэта РКП(б) пачалася актыўная кампанія па правядзенні мабілізацыі інгерманландскага насельніцтва ў Чырвоную армію. Сялянства Інгерманландыі, гістарычнага рэгіёна на захадзе сучаснай Ленінградскай вобласці, пазбягала мабілізацыі, на што ўлады адказалі рэпрэсіямі — некалькі сотняў чалавек было арыштавана, а іх маёмасць канфіскаваная. Карнымі акцыямі кіраваў начальнік унутранай абароны Петраграда Якаў Петэрс. Ратуючыся ад пераследу, жыхары тэрыторый ля тагачаснай мяжы Фінляндыі (якая ў тыя часы была бліжэй да Санкт-Пецярбурга, чым цяпер) пераходзілі на тэрыторыю апошняй. Усяго ў ваколіцах Раўту (сучаснае Саснова) і Раасулі (сучаснае Арэхава) сабралося каля трох тысяч бежанцаў.

11 чэрвеня група мяцежных сялян колькасцю ў 150—200 чалавек захапіла мясцовасць Кір'ясала ў складзе пяці бліжэйшых вёсак (Аўтыё, Пусанмякі, Тыканмякі, Уўсікюля, Ванхакюля) і мытнага паста, якія знаходзіліся на савецкім баку мяжы. Фактычна гэтая тэрыторыя, якая мела плошчу каля 30 км², аддзялілася ад Расіі.

9 ліпеня ў Раўту адбыўся сход бежанцаў, у якім узялі ўдзел каля 400 чалавек. На сходзе быў абраны Часовы камітэт Паўночнай Інгрыі і абвешчана ідэя стварэння незалежнай Інгрыі. Гэтая заява, у прыватнасці, была рэакцыяй на рэпрэсіі з боку бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі, бо да гэтага высоўваліся толькі лозунгі шырокай нацыянальнай аўтаноміі[2] — гэты рэгіён быў традыцыйным месцам пражывання фінаў.

За нядоўгі час фактычнага існавання Паўночная Інгрыя мела ўсе традыцыйныя дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, гімн, армію, флот, ваенную форму і ўзнагароды, суд, друкаванае выданне («Kirjasalon Sanomat»)[3], пошту і паштовыя маркі.

Па заключэнні ў 1920 годзе Тартускага мірнага дагавору тэрыторыя рэспублікі была прызнаная за РСФСР. 6 снежня быў спушчаны сцяг, у гэты ж дзень усё насельніцтва вёскі Кір'ясала сышло ў Фінляндыю. У 1927 годзе на тэрыторыі рэспублікі існавала мясцовае нацыянальнае ўтварэнне — Куйвазаўскі фінскі нацыянальны раён, пераназваны ў 1936 годзе ў Токсаўскі фінскі нацыянальны раён і скасаваны ў 1939 годзе[4].

Старшыні дзяржаўнага савета[правіць | правіць зыходнік]

Юр'ё Эльфенгрэн. Глава рэспублікі Паўночная Інгрыя ў 1919—1920 гг.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Константин Сакса.. Неизвестная республика (руск.). Inkerin Uutiset. Праверана 5 студзеня 2014.
  2. А. Пюккенен, А. Тиайнен. Ингрия в огне. Малоизвестный эпизод Белого движения. Архівавана 16 жніўня 2016.
  3. Архіў газеты (фін.)
  4. Бюллетень постановлений Ленинградского облисполкома. 1939. № 9, с. 7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сергей Хирвинов.. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). ИП «Ингрия». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2014.
  • Вадим Мусаев.. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2014.