Рака Амазонка
| Амазонка Amazonas |
|
| Дэльта Амазонкі, здымак са спадарожніка | |
| Вышыня вытоку | 110 м |
| Вусце | Атлантычны акіян |
| Вышыня вусця | 0 м |
| Даўжыня | 6992.06 км |
| Расход вады | 220 тыс. м³/с |
| Вадазбор | 7180 км² |
АМАЗО́НКА (парт.: Amazonas) — рака ў Паўднёвай Амерыцы. Даўжыня 6.400 км.[2] Плошча дэльты 100 тыс. км².
Вадазбор 7180 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 220 тыс. м³/сек. Самая паўнаводная рака свету.
Змест |
Адкрыццё ракі Франсіска дэ Арэльяна[правіць]
Амазонку адкрыў канкістадор Франсіска дэ Арэльяна, які першым з еўрапейцаў перасек Паўднёвую Амерыку ў самай шырокай яе часткі. Улетку 1542 года яго атрад нібыта ўбачыў племя легендарных амазонак і ўступіў з імі ў бітву. Сёння лічыцца, што гэта былі альбо індзейскія жанчыны, якія змагаліся побач з мужчынамі, альбо проста доўгавалосыя індзейцы, якіх іспанцы прынялі за жанчын. Першапачаткова дэ Арэльяна хацеў назваць раку сваім імем, але пасля бою ён спыніўся на варыянце "Амазонка".
Цячэнне[правіць]
Амазонка цячэ па тэрыторыі Перу, Бразіліі і часткова, як памежная рака праз Калумбію. Вытокі Амазонкі знаходзяцца ў Андах, потым рака цячэ на ўсход праз Амазонскую нізіну. Амазонка мае некалькі вытокавых рэк, у залежнасьці ад прыняцця адной з іх за галоўную мяняецца і даўжыня. Часьцей за галоўную раку прымаюць Укаялі, радзей Мараньён.
У сярэднім цячэнні, ад упадзення Явары да ўпадзення Рыа Негра, Амазонка мае назву Solimões. Шырыня ракі ў сярэднім цячэнні даходзіць да 20 км, у ніжнім цячэнні да 100 км. Вусце Амазонкі мае выгляд вялікай дэльты з глеістымі, аддзеленымі адзін ад аднаго рукавамі. Найвялікшы рукаў мае пачатак за 350 км ад акіяна. У вусці рака мае шырыню каля 80 км.
Максімальны расход вады ў вусці даходзіць да 300 тыс. м³/с (сярэднегадавы каля 120 тыс м³/с). Так вялікая маса прэснай вады выклікае апрасненне акіянічнай вады на адлегласці да 400 км ад вусця.
Флора і фауна[правіць]
Амазонія мае багатую фаўну і флору. Прастору насяляе больш за мільён самых розных відаў раслін і жывёл, і гэтую мясцовасць без перабольшання можна назваць сусветным генетычным фондам. Навукоўцы сцвярджаюць, што на 10 км ² трапічнага лесу прыходзіцца 1,5 тыс. відаў кветак, 750 відаў дрэў, 125 відаў млекакормячых, 400 відаў птушак і незлічоная колькасць насякомых і бесхрыбетных. Шматлікія іх віды нават не апісаны і не ідэнтыфікаваныя.
У басейне Амазонкі раскінуўся і самы вялікі ў свеце вільготны трапічны лес. Гэта выключнае расліннае прыроднае ўтварэнне апісаў Аляксандр фон Гумбольдт падчас свайго падарожжа па Паўднёвай Амерыцы ў 1799-1804 гадах, назваўшы яго гілеей (ад грэчаскага «гілестон» - лес). Клімат вечназялёнага экватарыяльнага лесу гарачы і вільготны; ўвесь год тэмпература вагаецца ў межах 25-28 °C, і нават ноччу не апускаецца ніжэй 20 °C. Дажджавыя ападкі тут незвычайна багатыя: іх гадавая сума складае 2000-4000 мм, але часам выпадае і больш. Унутры лесу бязветрана, толькі ў час буры калышуцца верхавіны дрэў. Скрозь густыя лісце і перапляценні ліян пад кроны дрэў пранікае мала святла, а буйная расліннасць абцяжарвае рух, цалкам пазбаўляючы арыентацыі. Каб перамясціцца нават на невялікую адлегласць, часта трэба прасякаць дарогу.
Суднаходнасць[правіць]
Амазонка суднаходная рака на працягу 4300 км і яна з'яўляецца асноўным шляхам, які злучае паўднёвую частку Паўднёвай Амэрыкі. Караблі з водавымяшчэннем да 5000 тон даходзяць да Манаўсу, а да 3000 тон нават да перуанскага Ікуітасу.
Найвялікшыя гарады Амазоніі[правіць]
Прытокі[правіць]
Найбольш значныя прытокі: справа — Журуа, Пурус, Мадэйра, Тапажос, Шынгу, Такантынс; злева — Іса, Жапура, Рыу-Негру.
Экалогія[правіць]
Амазонская сельва - незаменная экасістэма, якой, аднак, пагражае масавая высечка дрэў. Найбольшаму спусташэнню падвергнуліся абодва берагі ракі паміж Манаўсам і вусцем. У 70-х гадах ΧΧ стагоддзя значныя лясныя прасторы былі ператвораныя ў пашы, што прывяло да эрозіі глебы. На гэтых тэрыторыях ужо няма некранутых джунгляў. І хоць высечаную або выпаленую расліннасць спрабуюць адрадзіць, але ў такім змененым лесе змяшчаецца толькі частка першапачатковай відавой разнастайнасці.
Ад эксплуатацыі лясоў гінуць многія віды раслін і жывёл. Выключна рэдка зараз сустракаецца выдра Ptesonura brasilensis. У пералік знікаючых відаў патрапілі чырвонае дрэва Rio Palenque і бразільскі палісандр з выдатнай драўнінай, з якой робяць дарагую мэблю.
Зноскі