Сінільная кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сінільная кіслата
Сінільная кіслата: хімічная формула
Сінільная кіслата: выгляд малекулы
Сінільная кіслата: структура
Агульныя
Традыцыйныя назвы цыянавадарод, сінільная кіслата
Хімічная формула HCN
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерны газ ці бясколерная легкалятучая вадкасць
Малярная маса 27,0253 г/моль
Шчыльнасць 0,687 г/см³
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) 0,201 Па·с
(пры 20 °C)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -13,4 °C
Тэмпература кіпення 26,7 °C
Тэмпература ўспышкі -17,8 °C
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) (сярэдняя для газу і вадкасці) 1,97 Дж/(моль·К)
Хімічныя ўласцівасці
pKa 9,21
Растваральнасць у вадзе у любых прапорцыях
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,2675
Структура
Дыпольны момант 2,98 Д
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 74-90-8
SMILES
Нумар ААН 1051 (бязводная)
Рэгістрацыйны нумар EC 200-821-6
RTECS MW6825000
Бяспека
ЛД50 мышы (пэраральна) 3.7 мг/кг
Таксічнасць

Сіні́льная (цыяніставадародная) кіслата, цыяністы вадарод, нітрыл мурашынай кіслаты, HCN — аднаасноўная кіслата. Адкрыта ў 1782 годзе шведскім хімікам К. В. Шэеле(руск.) бел., ў 1811 г. Ж. Л. Гей-Люсак атрымаў бязводную сінільную кіслату і вызначыў яе склад[1].

Бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкарухомая атрутная вадкасць з характэрным пахам горкага міндалю. Тэмпература кіпення 25,65 °C, шчыльнасць 687,08 кг/м³. Сумесь пары з паветрам (4,9—39,7 % кіслаты) выбуханебяспечная. Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Узаемадзейнічае з аксідамі і гідраксідамі шчолачных і шчолачназямельных металаў. Не ўзаемадзейнічае з карбанатамі.

Сінільная кіслата ўтрымліваецца ў некаторых раслінах, коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладанні нейлону, поліурэтанаў.

З металамі ўтварае солі — цыяніды. Арганічныя вытворныя сінільнай кіслаты маюць назву нітрылы.

Асноўны метад атрымання ў прамысловасці — акісляльны аманоліз метану пры тэмпературы 1000 °C на каталізатары (плаціна, сплавы плаціны з родыем і плаціны з ірыдыем)[2].

Сінільная кіслата выкарыстоўваецца у вытворчасці цыянідаў, хлорцыяну, акрылатаў, амінакіслот, у якасці фуміганта і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 400. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Баявыя атрутныя рэчывы