Берылій
Берылій (лац.: Beryllium) Be — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 4. Атамная маса 9,01218.
Вылучаны ў выглядзе вокіслу BeO з мінерала берыла ў 1798 годзе французскім хімікам Л. Вокленам (фр.: Louis-Nicolas Vauquelin). Металічны берылій незалежна адзін ад аднаго атрымалі ў 1828 г. Ф. Вёлер і А. Бюсі[1].
Светла-шэры метал. Шчыльнасць 1847,7 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1284 °C, тэмпература кіпення 2450 °C.
Змест |
Прыродныя крыніцы [правіць]
У Зямной кары берылію ўтрымліваецца каля 6·10-4 % па масе. З мінералаў берылію найбольшае прамысловае значэнне мае берыл. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Мексіцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расіі.
Прымяненне [правіць]
Выкарыстоўваецца ў авія- і ракетабудаванні (тармазныя дыскі самалётаў, панэлі сонечных батарэй, абшыўкі касмічных караблёў), ядзерных рэактарах (рэгулятар ядзернай рэакцыі: запавольвае нейтроны).
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 1990. — С. 31. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 39. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
Спасылкі [правіць]
- Булычёв Б. М., Ижванов Л. А., Ковальский В. В. Бериллий // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берылій
| Гэта пачатак артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
