Тэфтэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тэфтэлі — мясная страва ў выглядзе невялікіх шарыкаў, якія гатуюцца з фаршу, часам з паніровачнымі сухарамі, цыбуляй, спецыямі, яйкамі і зелянінай. Шарыкі звычайна робяцца рукамі. Іх можна смажыць, варыць, запякаць, гатаваць на пару або тушыць у соусе.

Тэфтэлі ў розных краінах[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскія тэфтэлі і рыбныя шарыкі
Свежэпрыгатаваныя дацкія тэфтэлі
Інданезійскі суп з локшыны і баксо
Філіпінскія almondigas
Клопсы з бульбяным пюрэ з Польшчы
Балгарскія вялікія тэфтэлі
  • Албанскія смажаныя тэфтэлі (qofte të fërguara) уключаюць сыр фета.
  • У Аўстрыі смажаныя тэфтэлі называюцца Fleischlaibchen або Fleischlaberl.
  • У Афганістане тэфтэлі традыцыйна ўжываюцца з хатнімі супамі, або могуць гатавацца з таматным соусам, у склад якога могуць уваходзіць слівовыя костачкі для павялічэння даўкасці. Ужываюцца з хлебам або рысам.
  • У Бельгіі тэфтэлі называюцца ballekes або bouletten у Фландрыі, і, як правіла, робяцца з сумесі ялавічыны і свініны ў сухарах і нарэзанай цыбуляй. Існуюць таксама іншыя адрозненні, у тым ліку выкарыстанне розных відаў мяса і нарэзанай гародніны.
  • У Балгарыі тэфтэлі называюцца kyufte і звычайна гатуюцца з ялавічнага фаршу ці свініны, або спалучэння таго і іншага. Іх можна смажыць або гатаваць на грылі. Часта ўтрымліваюць нарэзаную кубікамі цыбулю і намочаны хлеб. У Балгарыі карыстаюцца вялікай папулярнасцю.
  • У В'етнаме тэфтэлі (thịt viên mọc, bò viên, cá viên) могуць выкарыстоўвацца пры гатаванні супа фо ці супа hủ tiếu. Звычайна тэфтэлі гатуюць у таматным соусе і перад падачай на стол абсыпаюць дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй і перцам. У bún chả (страва з в'етнамскай рысавай лапшой) тэфтэлі гатуюцца на грылі (chả) і ставяцца на стол разам з рысавай лапшой (bún) і соусам (на аснове рыбнага соуса з рысавым воцатам, цукрам, часнаком і перцам чылі). Xíu Mại — гэта тэфтэлі са свініны ў таматным соусе, часта ставіцца на стол з багетам.
  • У Вялікабрытаніі фаготы ўяўляюць сабой тэфтэлі са свініны. Фаготы традыцыйна гатуюцца з фаршу са свінога сэрца, печані і тлустага мяса жывата ці бекона разам з зелянінай і спецыямі, а часам і паніровачнымі сухарамі.
  • Дацкія фрыкадэлькі вядомы як Frikadeller. Як правіла, яны гатуюцца са свініны, цяляціны, цыбулі, яек, солі і перца; з фаршу робяцца трохі сплясканыя шарыкі, гатовыя для абсмажвання на патэльне.
  • У Злучаных Штатах тэфтэлі, як правіла, ужываюць са спагеці. У амерыканскай кухні ёсць страва — спагеці і тэфтэлі, якая з'явілася дзякуючы італьянскім імігрантам, якія прыбылі з Паўднёвай Італіі ў пачатку 19 стагоддзя.
  • Кітайскія тэфтэлі (асабліва распаўсюджаны ў кухні Шанхая) часцей за ўсё гатуюць з свініны і, як правіла, на пару або вараць, з даданнем соевага соусу або без. Вялікія тэфтэлі, так званыя ільвіныя галовы, могуць быць ад 5 см да 10 см у дыяметры. Меньшыя па памеры тэфтэлі называюцца свінымі шарыкамі і выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі супаў. У кантонскай кухне тэфтэлі гатуюць з ялавічыны на пару і падаюць на стол у якасці дзімсама. Таксама існуюць ялавічынныя і рыбныя шарыкі. У Паўночным Кітаі тэфтэлі, зробленыя з фаршу і мукі, часта гатуюцца ў фрыцюры і ўжываюцца ў асаблівых выпадках.
  • У Турцыі тэфтэлі называюцца кюфта і карыстаюцца велізарнай папулярнасцю. Існуе па меншай меры 50 розных варыянтаў кюфты. Тэфтэлі ў Турцыі звычайна гатуюць з фаршу з бараніны або сумесі бараніны і ялавічыны.
  • У фінскай кухні тэфтэлі (lihapullat) робяцца з ялавічнага фаршу або сумесі ялавічыны і свініны, ці нават з аленіны, змяшанай з сухарамі, размачанымі ў малацэ і дробна нарэзанай цыбуляй. Яны прыпраўляюцца белым перцам і соллю. Фінскія тэфтэлі традыцыйна падаюцца з падліўкай, адварной бульбай (або пюрэ), бруснічным варэннем, а часам і салёным агурком.
  • У Швецыі тэфтэлі (köttbullar) гатуюцца з ялавічнага фаршу або сумесі фаршу з ялавічыны, свініны, часам цяляціны. Таксама могуць дадаваць сухары, размочаныя ў малацэ, дробна нарэзаную (абсмажаную) цыбулю, крыху булёна, са спецый — белы перац, духмяны перац і соль.[1][2] Шведскія тэфтэлі (або фрыкадэлькі) традыцыйна ставяцца на стол разам з падліўкай, бульбай, бруснічным соусам, а часам і салёным агурком.[1] Традыцыйна шведскія тэфтэлі памерам у адзін цаля ў дыяметры.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Widenfelt, Sam Swedish Food, Gothenburg, Sweden Esselte 1956.
  2. Köttbullar , Sweden.se (February 24, 2011).
  3. Herbst, Sharon Tyler Food Lover's Companion Hauppauge, New York: Barron's Educational Series, Inc. 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]