Фотаэфект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Квантавая механіка
\Delta x\cdot\Delta p_x \geqslant \frac{\hbar}{2}
Прынцып нявызначанасці Гейзенберга
Уводзіны
Матэматычныя асновы
Гл. таксама «Фізічны партал»


Фотаэфект — гэта выпусканне электронаў рэчывам пад дзеяннем святла (і, наогул кажучы, любога электрамагнітнага выпраменьвання). У кандэнсаваных рэчывах (цвёрдых і вадкіх) вылучаюць вонкавы і ўнутраны фотаэфект.

Законы фотаэфекту:

Першы закон фотаэфекту: сіла фотатоку прама прапарцыйная шчыльнасці светлавога патоку.

Другі закон фотаэфекту: максімальная кінетычная энергія электронаў, што выбіваюцца святлом, лінейна ўзрастае з частатой святла і не залежыць ад яго інтэнсіўнасці.

Трэці закон фотаэфекту: для кожнага рэчыва існуе чырвоная мяжа фотаэфекту, г.зн. найменшая частата святла \nu_0 (або найбольшая даўжыня хвалі λ0 ), пры якой фотаэфект яшчэ магчымы, і калі \nu<\nu_0, то фотаэфект ужо не адбываецца.

Тэарэтычнае тлумачэнне гэтых законаў даў у 1905 г. А. Эйнштэйн. Паводле Эйнштэйна, электрамагнітнае выпраменьванне ўяўляе сабой паток асобных квантаў (фатонаў) з энергіяй h ν кожны, дзе hпастаянная Планка. Пры фотаэфекце частка электрамагнітнага выпраменьвання ад паверхні металу адбіваецца, а частка пранікае ўнутр паверхневага пласта металу і там паглынаецца. Паглынуўшы фатон, электрон атрымлівае ад яго энергію і, здзяйсняючы работу выхаду φ, пакідае метал:

 h\nu = \varphi + W_{e},

дзе  W_{e} — максімальная кінетычная энергія, якую мае электрон пры вылеце з металу.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

У 1839 годзе Аляксандр Бекерэль назіраў з'яву фотаэфекту ў электраліце.

У 1873 годзе Уілаўбі Сміт выявіў, што селен з'яўляецца фотаправадніком. Затым эфект вывучаўся ў 1887 годзе Генрыхам Герцам. Пры працы з адкрытым рэзанатарам ён заўважыў, што калі пасвяціць ультрафіялетам на цынкавы разраднік, то праходжанне іскры прыкметна палягчаецца.

Даследаванні фотаэфекту паказалі, што насуперак класічнай электрадынаміцы энергія вылятаючага электрона заўсёды строга звязана з частатой падаючага выпраменьвання і практычна не залежыць ад інтэнсіўнасці апрамянення.

У 1888-1890 гадах фотаэфект сістэматычна вывучаў рускі фізік Аляксандр Сталетаў. Ён зрабіў некалькі важных адкрыццяў у гэтай галіне, у тым ліку вывеў першы закон вонкавага фотаэфекту.

Схема эксперыменту па даследаванню фотаэфекту. Са святла вядзяляецца вузкі дыяпазон частот і накіроўваецца на катод унутры вакуумнага прыбора. Напружанне паміж катодам і анодам утварае энергетычны парог паміж імі. Наяўнасць току сведчыць аб тым, што электроны дасягнулі анода.

Фотаэфект быў растлумачаны ў 1905 Альбертам Эйнштэйнам (за што ў 1921 годзе ён, дзякуючы намінацыі шведскага фізіка Карла Вільгельма Азеена, атрымаў Нобелеўскую прэмію) на аснове гіпотэзы Макса Планка аб квантавай прыродзе святла. У працы Эйнштэйна змяшчалася важная новая гіпотэза — калі Планк у 1900 годзе выказаў здагадку, што святло выпраменьваецца толькі квантаванымі порцыямі, то Эйнштэйн ужо лічыў, што святло і існуе толькі ў выглядзе квантаваных порцый. З закона захавання энергіі, калі лічыць святло патокам часціц (фатонаў), вынікае формула Эйнштэйна для фотаэфекту:

 h\nu = \varphi + \frac{mv^2}{2},

дзе φ — т.зв. работа выхаду (мінімальная энергія, неабходная для выдалення электрона з рэчыва), \frac{mv^2}{2} — максімальная кінетычная энергія электрона, \nu — частата падаючага фатона з энергіяй h ν.

Вонкавы фотаэфект[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавы фотаэфект

Вонкавым фотаэфектам (фотаэлектроннай эмісіяй) называецца выпусканне электронаў рэчывам пад дзеяннем электрамагнітных выпраменьванняў. Электроны, якія вылятаюць з рэчыва пры вонкавым фотаэфекце, называюцца фотаэлектронамі, а электрычны ток, які ўзнікае пры іх упарадкаваным руху ў вонкавым электрычным полі, называецца фотатокам.

Фотакатод — электрод вакуумнага электроннага прыбора, які непасрэдна падвяргаецца ўздзеянню электрамагнітных выпраменьванняў, і адкуль выбіваюцца электроны пад дзеяннем гэтага выпраменьвання.

Залежнасць спектральнай адчувальнасці ад частаты або даўжыні хвалі электрамагнітнага выпраменьвання называюць спектральнай характарыстыкай фотакатода.

Квантавы выхад[правіць | правіць зыходнік]

Важнай колькаснай характарыстыкай фотаэфекту з'яўляецца квантавы выхад Y — колькасць эмітаваных электронаў у разліку на адзін фатон, які падае на паверхню цела. Велічыня Y вызначаецца ўласцівасцямі рэчыва, станам яго паверхні і энергіяй фатонаў. Квантавы выхад фотаэфекту з металаў у бачнай і бліжняй УФ-абласцях Y <0,001 электрон / фатон. Гэта звязана перш за ўсё з малою глыбінёй выхаду фотаэлектронаў, якая значна меншая за глыбіню паглынання святла ў метале. Большасць фотаэлектронаў рассейвае сваю энергію да падыходу да паверхні і губляе магчымасць выйсці ў вакуум. Пры энергіі фатонаў каля парога фотаэфекту большасць фотаэлектронаў узбуджаецца ніжэй за ўзровень вакууму і не дае ўкладу ў фотаэмісійны ток. Акрамя таго, каэфіцыент адбівання ў бачнай і бліжняй УФ-абласцях вялікі і толькі малая частка выпраменьвання паглынаецца ў метале. Гэтыя абмежаванні часткова здымаюцца ў дальняй УФ-вобласці спектру, дзе Y дасягае велічыні 0,01 электрон / фатон пры энергіі фатонаў E > 10 эв.