Элеанора Аўстрыйская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Аўстрыйская
ням.: Eleonore von Kastilien
парт.: Leonor de Austria
Партрэт Элеаноры Партугальскай мастака Ёса ван Клевэ, каля 1530
Партрэт Элеаноры Партугальскай мастака Ёса ван Клевэ, каля 1530
каралева-кансорт Партугаліі
1518 — 1521
Папярэднік Марыя Арагонская
Пераемнік Кацярына Аўстрыйская
каралева Францыі
1530 — 1547
Папярэднік Клод Французская
Пераемнік Кацярына Медычы

Нараджэнне 15 лістапада 1498[1]
Смерць 18 лютага 1558[1] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі, Авіская дынастыя і Валуа
Бацька Філіп I Прыгожы[2][3]
Маці Хуана I Вар’ятка[2][3]
Муж Мануэл I[2][4][…] і Францыск I[4][3]
Дзеці Марыя Партугальская[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элеанора Габсбург (ням.: Eleonore von Kastilien, ісп.: Leonor de Austria; 15 лістапада 1498, Лёвен — 18 лютага 1558, Талавера-ла-Рэаль) — народжаная эрцгерцагіня Аўстрыйская, інфанта Іспанская і прынцэса Бургундыі; трэцяя жонка караля Мануэля I Партугальскага, пазней другая караля Францыі Францыска I.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Элеанора была старэйшай дачкой Філіпа IV, герцага Бургундскага і Кастыльскай каралевы Хуаны I. Сярод яе братоў і сясцёр былі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V і Фердынанд I, каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі Ізабела, каралева-кансорт Венгрыі Марыя і каралева-кансорт Партугаліі Кацярына. З прычыны хваробы маці, выхоўвалася разам з братам Карлам у Нідэрландах, пры двары цёткі — Маргарыты Аўстрыйскай.

Сярод прэтэндэнтаў на яе руку былі каралі Англіі Генрых VII, кароль Англіі і Генрых VIII, каралі Францыі Людовік XII і Францыск I і кароль Польшчы Жыгімонт I.

Па жаданні брата, 16 ліпеня 1518 года яна ажанілася з каралём Партугаліі Мануэлем, стаўшы яго трэцяў жонкай. У іх было двое дзяцей:

  • Карл (1520), памёр у маленстве;
  • Марыя (15211577), адна з самых багатых прынцэс Еўропы, памерла незамужняй.

Элеанора стала ўдавой у снежні 1521 года, калі Мануэл памёр ад чумы.

4 ліпеня 1530 года яна ажанілася з каралём Францыі Францыскам I. Гэты шлюб быў не больш шчаслівым, чым папярэдні, Францыск аддаваў перавагу новай жонцы палюбоўніцы Ганне дэ Післё. Дзяцей у пары не было. Брантом піша, што каралева ў інтымным жыцці знаходзіла адпачыванне ў абдымках сваіх прыдворных дам.

Як каралева Францыі не мела ніякага ўплыву, аднак служыла злучным звяном паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Памерла ад прыступу астмы, знаходзячыся на зваротным шляху з Партугаліі, дзе спрабавала памірыцца са сваёй дачкой.

Зноскі