14 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
14 лістапада — трыста васямнаццаты (трыста дзевятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 565: Юстын II становіцца візантыйскім імператарам пасля смерці Юстыніяна I.
- 1308: Рыцарамі Тэўтонскага ордэна захоплены Гданьск.
- 1475: Георг Багаты ўзяў шлюб з Ядзвігай Ягелонкай.
- 1886: Фрыдрых Зёнэкен патэнтуе дзіракол.
- 1919: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву аб пераходзе са сваім атрадам на службу БНР.
- 1920: Абрана Беларуская рада Случчыны, выканаўчы і распарадчы орган мясцовай улады.
- 1926: У Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
- 2020: З тэрыторыі Эфіопіі нанесены ракетны ўдар па Асмэры, сталіцы Эрытрэі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1719: Леапольд Моцарт, аўстрыйскі кампазітар
- 1778: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар
- 1805: Фані Мендэльсон, нямецкі кампазітар
- 1807: Агюст Ларан, французскі хімік-арганік (пам. 15.4.1853)
- 1812: Паўлюк Багрым, беларускі паэт (пам. 1891)
- 1840: Клод Манэ, французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму» (пам. 5.12.1926)
- 1878: Луі Маркусі, французскі мастак
- 1881: Аляксей Кайгарадаў, беларускі кліматолаг і геафізік (пам. 1951)
- 1889: Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык (пам. 27.5.1964)
- 1891: Іван Саланевіч, рускі манархіст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч, выхадзец з Гродзенскай губерні
- 1897: Джон Сцюарт Кары, амерыканскі мастак
- 1905: Міхась Васілёк, беларускі паэт (пам. 3.9.1960)
- 1907: Астрыд Ліндгрэн, шведская дзіцячая пісьменніца (пам. 28.1.2002)
- 1910: Ежы Путрамант, польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч (пам. 23.6.1986)
- 1929: Хорст Янсен, нямецкі мастак
- 1935: Гары Баркус Грэй, амерыканскі хімік
- 1958: Уладзімір Уладзіміравіч Качан, беларускі жывапісец-манументаліст
- 1958: Аліўе Маршаль, французскі кінарэжысёр
- 1975: Марцін Хайрэр, аўстрыйскі матэматык
- 1984: Марыя Шэрыфавіч, сербская спявачка, пераможца песеннага конкурсу «Еўрабачанне» (2007)
- 1993: Джаніў Расел, ямайская лёгкаатлетка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 565: Юстыніян I, візантыйскі імператар
- 1359: Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў (нар. 1296)
- 1716: Готфрыд Лейбніц, нямецкі матэматык, філосаф (нар. 1.7.1646).
- 1797: Януарыус Цік, нямецкі жывапісец
- 1801: Рыгор Пірамовіч, педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі (пам. 25.10.1735)
- 1986: Мікола Улашчык, беларускі гісторык, археограф, празаік, перакладчык, мемуарыст (нар. 1(14).2.1906)
- 1831: Георг Гегель, нямецкі філосаф (пам. 27.8.1770)
- 2008: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст (нар. 19.3.1931)
- 2008: Аляксандр Дракахруст, паэт і перакладчык (нар. 7.11.1923)
- 2022: Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур (нар. 18.5.1940)