Perisomena caecigena

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Perisomena caecigena

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perisomena caecigena


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  180242

Perisomena caecigena — від матылькоў з сямейства Паўлінавочкі (Saturniidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самка

Размах крылаў 62-88 мм у самак і 40-65 мм у самцоў. Размах крылаў самак падвіда stroehlei — да 90 мм. Афарбоўка крылаў самца мякка-жаўтлявая з ружаватым пярэднім краем верхніх крылаў і аблямоўкай аналагічнага колеру ўздоўж вонкавага краю крылаў, акантаваная бурай хвалістай лініяй. Пасярод крылаў маецца ружовая пляма з неразвітым «падслепаватым» вочкам. Аснаванне крыла адмежавана тонкай бурай папярочнай перавяззю. Малюнак на крылах самак аналагічны малюнку на крылах самцоў, аднак у колеры фону крылаў пераважаюць палева-ружовыя тоны. У год развіваецца адно пакаленне матылькоў. Лёт адзначаецца з канца верасня да пачатку лістапада.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду ахоплівае Італію (на ўсход ад Венецыі, побач з мяжой з Харватыяй), далей арэал распасціраецца з паўднёва-ўсходняй Аўстрыі праз Венгрыю, Славенію, Харватыю, Сербію, Албанію, Румынію, Балгарыю і Грэцыю. Таксама арэал уключае ў сябе Турцыю і Каўказ, Грузію, Арменію і Азербайджан . Існуе таксама ізаляваная папуляцыя ў гарах Лівана і Ізраіля. Падвід stroehlei з’яўляецца эндэмічным для гары Троадас на востраве Кіпр.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вусень у маі-чэрвені развіваецца на наступных кармавых раслінах: дуб звычайны (Quercus robur), Quercus petrea, дуб пухнаты (Quercus pubescens), Quercus cerris, Quercus ilex, таполя белая (Populus alba), ясакар (Populus nigra), ясень (Fraxinus), груша (Pyrus), сліва (Prunus), брэднік (Salix caprea).

Акукленне ў авальным дзіркаватым светла-карычневым кокане. Зімуе на стадыі яйца.

Зноскі