Перайсці да зместу

Марына Вікенцьеўна Лобач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Вікенцьеўна Лобач
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя мастацкая гімнастыка
Нарадзілася 26 чэрвеня 1970(1970-06-26) (54 гады)
Грамадзянства
Рост 162 см[1]
Вага 41 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Вікенцьеўна Лобач (нар. 26 чэрвеня 1970, Смалявічы) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1987), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2021)[2].

Спортам пачала займацца з 7 гадоў. Першым трэнерам стала Ірына Ляпарская. Пасля таго, як Марына асвоіла асновы гімнастыкі, трэніраваць юную спартсменку ўзялася Галіна Крыленка.

Тройчы Марына заваёўвала Кубак СССР (1985,1987,1988), у 1986 годзе стала срэбным прызёрам Гульняў добрай волі.

На Чэмпіянаце свету 1985 года ў Вальядалідзе (Іспанія) яна заваявала срэбны медаль, а ў 1987 годзе ў Варне — два бронзавыя медалі і адзін залаты.

У Чэмпіянаце Еўропы 1986 года ў Фларэнцыі Марына заваявала бронзавы медаль, а ў 1988 годзе ў Хельсінкі — адзін бронзавы і два залатыя. Залаты медаль Алімпійскіх Гульняў 1988 года ў Сеўле.

У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык фізічнай культуры і спорту». З 1991 па 1993 год — дзяржаўны трэнер па мастацкай гімнастыцы, з 1993 па 1994 год — трэнер-выкладчык і харэограф па мастацкай гімнастыцы Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, з 1994 года — начальнік упраўлення аздараўленчых цэнтраў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінскай вобласці, а з 2008 года — трэнер-выкладчык установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай».

У выканкаме Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Марына Вікенцьеўна ўваходзіць у склад пастаяннай камісіі «Жанчыны і спорт».

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)