Нікалас Бурдыса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікалас Бурдыса
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нікалас Андрэс Бурдыса
Нарадзіўся 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997 — 1999 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
1999 — 2004 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс 102 (3)
2004 — 2010 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 93 (4)
2009 — 2010   Сцяг Італіі Рома 33 (2)
2010 — 2014 Сцяг Італіі Рома 68 (4)
2014 — 2017 Сцяг Італіі Джэноа 108 (0)
2017 — 2018 Сцяг Італіі Тарына 24 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20) 13 (1)
2004 Сцяг Аргенціны Аргенціна (алімп.) 3 (0)
2003 — 2011 Сцяг Аргенціны Аргенціна 49 (2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 футбол
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікалас Андрэс Бурдыса (ісп.: Nicolás Andrés Burdisso; нар. 12 красавіка 1981, Альтас-дэ-Чыпіён, правінцыя Кордава, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера

«Бока Хуніярс»

Нікалас пачаў прафесійную кар’еру ў «Боке Хуніярс» ў 1999 годзе. За пяць сезонаў Нікалас выйграў сем трафеяў, уключаючы тры Кубка Лібертадорэс і два Міжкантынентальныя кубкі.

«Інтэрнацыянале»

У 2004 годзе за 3,5 млн еўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клуба «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 года[3].

«Рома»

28 жніўня 2010 года ігрок падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»[4][5]. У лістападзе 2011 года Бурдыса атрымаў разрыў звязак левага калена і выбыў са строю на 6 месяцаў[6]. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клуба[7].

«Джэноа»

У студзені 2014 года перайшоў у «Джэноа». Пазней стаў капітанам каманды. Пакінуў «Джэноа» ўлетку 2017 года.

«Тарына»

31 жніўня ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарына» да лета 2018 года[8]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў турынскі клуб. 10 кастрычніка абвясціў пра завяршэнне кар’еры[9].

Міжнародная кар’ера

15 мая 2006 года Нікалас упершыню з’явіўся ў складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету 2006 года, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы.

Дасягненні

Клубныя

Бока Хуніярс

Інтэрнацыянале

Міжнародныя

Аргенціна

Зноскі

Спасылкі