Эрнан Крэспа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Эрнан Крэспа
Hernán Crespo.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эрнан Хорхэ Крэспа
Мянушка Вальданіта[1]
Нарадзіўся 5 ліпеня 1975(1975-07-05)[2][3][4] (45 гадоў)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Flag of Italy.svg Італія
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Сан-Паўлу
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1996 Аргенціна Рывер Плэйт 62 (24)
1996—2000 Італія Парма 116 (62)
2000—2002 Італія Лацыа 54 (39)
2002—2003 Італія Інтэрнацыянале 18 (7)
2003—2008 Англія Чэлсі 49 (20)
2004—2005   Італія Мілан 28 (11)
2006—2008   Італія Інтэрнацыянале 48 (18)
2008—2009 Італія Інтэрнацыянале 14 (2)
2009—2010 Італія Джэноа 16 (5)
2010—2012 Італія Парма 46 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—2007 Аргенціна Аргенціна 64 (35)
Трэнерская кар’ера
2014—2015 Італія Парма мол.
2015—2016 Італія Модэна
2018—2019 Аргенціна Банфілд
2020—2021 Аргенціна Дэфенса і Хустысія
2021— Бразілія Сан-Паўлу
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Атланта 1996 футбол
Кубкі Караля Фахда
Срэбра Саудаўская Аравія 1995
Панамерыканскія гульні
Золата Сак-дэль-Плата 1995 футбол
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Эрнан Крэспа на Вікісховішчы

Эрна́н Хо́рхэ Крэ́спа (ісп.: Hernan Jorge Crespo; нар. 5 ліпеня 1975, Флорыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (1995—2007). У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам бразільскага клуба «Сан-Паўлу». Уключаны ў афіцыйны спіс найлепшых футбалістаў свету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годдзя ФІФА.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Крэспа дэбютаваў у клубе «Рывер Плэйт» у сезоне 1993/94, забіў у дэбютным сезоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргенціны («апертура» 1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргенціны ў складзе «Рывер Плэйта». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывер» да перамогі ў Кубку Лібертадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргенціны Крэспа заваяваў срэбны медаль і стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.

У жніўні 1996 года Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сезоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЕФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсельскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.

У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Лацыа» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сезоне ў «Лацыа» Крэспа стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А з 26 галамі.

У 2002 годзе міланскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналду. За адзін сезон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Серыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шмат хто лічыў, што ён ужо не выйдзе на свой ранейшы ўзровень.

У жніўні 2003 года Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лонданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клубе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасля таго, як улетку 2004 года «Чэлсі» ўзначаліў Жазэ Маўрынью, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілан». У «Мілане» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сезон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/05 не дапамаглі «Мілану» атрымаць перамогу над «Ліверпулам».

Пасля паспяховага сезона Крэспа ў «Мілане» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лонданскі клуб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Англіі, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сезоне 2005/06.

У жніўні 2006 года ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у міланскі «Інтэр». У снежні 2006 года Крэспа забіў свой 125-ы гол у Серыі А.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Эрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 года ў матчы супраць Балгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Аргенціны ў адборачных турнірах чэмпіянату свету. Выступаў на Кубку Амерыкі 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусціў наступныя матчы турніру.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе завяршыў гульнявую кар’еру і стаў трэнерам, працаваў у «Парме» і «Модэне». Са снежні 2018 года да верасня 2019 года ўзначальваў аргенцінскі «Банфілд».

У студзені 2020 года быў прызначаны новым галоўным трэнерам клуба «Дэфенса і Хустысія»[5]. У студзені 2021 года прывёў яго да перамогі ў Паўднёваамерыканскім кубку.

У лютым 2021 года ўзначаліў бразільскі «Сан-Паўлу».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. З-за знешняга падабенства з Хорхэ Вальдана
  2. Hernán Crespo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hernán Crespo // FBref.com
  4. HERNAN JORGE CRESPO // Base de Datos del Futbol Argentino
  5. Креспо возглавил аргентинский клуб «Дефенса и Хустисия». by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]