Зажэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зажэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зажэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 025
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета. 6 верасня 2007 года створаны пасёлак Заазёрны[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2508 чалавек[3], з іх 93,0 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.