Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»
Заснаваны 1990
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Маладзечна
Map

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — лялечны тэатр, створаны ў 1990 годзе ў г.Маладзечна. Размешчаны па адрасе вул. Язэпа Драздовіча, 5в.

Заснавальінк і мастацкі кіраўнік (да 1992 года) С.Юркевіч. Мастацкія кіраўнікі: Г.Карбаўнічая (1992-93), Ю.Сарычаў (1995-96), А.Жыгадла (2000-01). Галоўны мастак — В.Рачкоўскі (з 1990 года). Тэатр арыентуецца на старажытнабеларускае мастацтва батлейкі, хрысціянскія традыцыі. Выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм: трасцінкавыя, пяльчаткавыя, планшэтныя, марыянеткі, тантамарэскі, маскі. Выкарыстоўваюцца дэкарацыі, тсылізаваныя пад афармленне традыцыйнай беларускай батлейкі, а таксама народныя аўтэнтычныя сродкі выразнасці.

Літаратура

  • Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 123—124.