Магілёўскі школьны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магілёўскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у Магілёве ў 1722-1732 гг. пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 годзе – "Ганаровыя сармацкія знакі – дзедавы сякіры Асалінскіх" з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1726 г. – "Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба іхалоўскіх" з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1732 г. – "Укаранаванае жыллё мудрасці" на лацінска-польскай мове з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам. Аўтарамі п'ес звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 472. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.