Гродзенскі тэатр Дэшнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенскі тэатр Дэшнер — першы пастаянны тэатр у Гродне.

Існаваў у 18021809 гадах. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса Саламея Дэшнер. Напачатку яна кіравала тэатрам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я. Шыманскім. Іх трупы ігралі папераменна, у 1803 годзе аб’ядналіся. У годзе 1806 (пасля смерці С. Дэшнер) тэатр узначаліў Я. Шыманскі. У рэпертуары былі французскія камічныя оперы і італьянская опера-буфа, музычна-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драматычныя творы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229—230, 237.