Халамерскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халамерскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Халамер’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 990 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Халаме́рскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Халамер’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер'е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.