Вайханскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:23, 26 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вайханскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пруднікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 068
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Вайха́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Пруднікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайханскі (Новавайханскі) сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новыя Вайханы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канчанскага сельсавета[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудніцкага сельсавета (13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, [[Вялікія Стайкі]Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы)[2]. 25 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пруднікі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1068 чалавек[3], з іх 89,5 % — беларусы, 8,1 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі