Любішчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любішчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любішчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 жніўня 2022[1]
Насельніцтва (2009) 1 747
Любішчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Любі́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Любішчыцы.

Колькасць двароў — 799, колькасць жыхароў — 1749.

Старшыня — Варановіч Мікалай Анатолевіч[2], кіраўнік спраў — Осіпік Галіна Мікалаеўна[2].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1747 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Зноскі

Шаблон:Любішчыцкі сельсавет