Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вархі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 385
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вархі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паташнянскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паташня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Некаторы час цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Ерамеева. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паташня[1], 4 красавіка 1975 года — у вёску Вархі.

29 верасня 2017 года скасавана вёска Мініны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек[3], з іх 89,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі