Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:53, 29 студзеня 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Вуглоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вуглы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва 991[1]
Часавы пояс UTC+03:00

Вуглоўскі сельсавет (руск.: Угловский сельский совет) — сельсавет на поўначы Брагінскага раёна (Гомельская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вуглы.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў Брагінскім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

У склад сельсавета да 1974 года ўваходзіў цяпер не існуючы пасёлак Рагозін.

1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі[2].

25 сакавіка 2011 года ліквідаваная вёска Такліноў, яе тэрыторыя ўвайшла ў склад вёскі Вуглы[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 876 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі