Ян Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Станкевіч
Файл:Я. Станкевіч.jpg
Дата нараджэння 26 лістапада 1891(1891-11-26) ці 23 лістапада 1891(1891-11-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1976(1976-08-16) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя Станкевіч
Дзеці Вячаслаў Станкевіч
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, палітык
Навуковая сфера гісторыя, мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).

Біяграфічны нарыс

У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газеце «Наша ніва».

У 1914 годзе ў час Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. Удзельнік з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з’езда настаўнікаў Мінскай губерні (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце (19281932) і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (19271940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданнях.

Я. Станкевіч быў паслом Сейму Польшчы (1928—1930). Як палітык з’яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падполлем, стварыў канспірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасці з’яўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясціўся і ЦК ПБН, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Мінскай управы. Станкевіч быў членам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Мінску. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Германіі ён аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларуска-амерыканскага звязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газетай «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Навуковая дзейнасць

Я. Станкевіч аўтар прац па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзнікнення», 1930; «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і англійскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ці Вялікалітвой. Транслітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (выд. ў 1990).

Творы

Кнігі, брашуры

  • Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3-е выд. Мн., 1991);
  • Гістарычны творы / Ян Станкевіч. — Менск: Энцыклапедыкс, 2003. — 772 с. — ISBN 985-6599-77-6.
  • Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Мн., 1992);
  • Друкары Иван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью Ёрк, 1969;
  • 3 украінскіх дачыненняў да Вялікалітвы-Беларусі. Нью Ёрк, 1970;
  • Зьмена граматыкі беларускага яэыка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Мн., 1991);
  • Кніжка вучыцца чытаць і пісаць лацінкаю (Мн., 1943).
  • Крыўя-Беларусь у мінуласці / Ян Станкевіч. — Вільня — Беласток: Інстытут беларусістыкі — Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 772 с. — ISBN 83-60456-22-4.
  • Курс гісторыі Крывіі — Беларусі. — Прага, 1941.
  • Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу (Мн., 1942);

Артыкулы

  • Беларускія плямёны і jіхняе расьсяленьне / Я. Станкевіч // Родная мова. — 1930. — № 1 — 2. — С.; № 3 — 4. — С.[2]
  • Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. — 1998. — № 2. — С.
  • Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў / Я. Станкевіч // Маладая Беларусь. Кн. I. — Вільня, 1936. — С.

Зноскі

Спасылкі