Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі
Выгляд
Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | фонд[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 14 жніўня 1975 |
Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі — прыватны дабрачынны фонд, заснаваны 14 жніўня 1975 г. Янам і Станіславам Станкевічамі ў ЗША. Фінансуе і заахвочвае работу даследчыкаў беларускай гісторыі, літаратуры, мовы, культуры і мастацтва, выдае навуковыя працы, падручнікі, слоўнікі. Фондам устаноўлена стыпендыя для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ЗША.