Перайсці да зместу

Забычанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Забычанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 11 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Забычанне
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Кіраўнік Валянціна Леанідаўна Дадалева
Насельніцтва (2018) 868
Плошча 14 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Забыча́нскі сельсавет — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Забычанні.

Гісторыя

Сельсавет быў утвораны ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі 20 жніўня 1924 года пасля таго, як у выніку другога ўзбуйнення БССР усходнія этнічна беларускія землі былі вернуты Беларусі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сельсавета існавалі скасаваныя сёння вёскі Мая, Гарадок, Чырвоная Іскра[1].

Геаграфія

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Касцюковіцкага раёна, аддалены ад раённага цэнтра на 20 км. На тэрыторыі сельсавета працкаюць рэкі Жадунька і Крупня, праходзіць аўтамабільная дарога Касцюковічы — Чэрыкаў[2].

Насельніцтва

У 2009 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1026 чалавек, з іх 92.2 % — беларусы, 7 % — рускія, 0.6 % — украінцы. Станам на 2018 год, у Забычанскім сельсавеце было 868 жыхароў і 400 двароў.

На тэрыторыі сельсавета дзейнічае філіял №1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Адукацыю забяспечвае ДУА «Мурынборскі ВВК яслі-сад-сярэдняя школа», культурныя ўстановы на тэрыторыі сельсавета прадстаўлены Забычанскім і Мурынборскім сельскімі клубамі. Усталявана 9 помнікаў і абеліскаў салдатам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Медычныя паслугі аказваюць Забычанская бальніца і фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Мурын Бор, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць крамы Касцюковіцкага раённага спажывецкага грамадства. Працуюць аддзяленні сувязі у Забычанні, Нізьках і Негіне. Тэлефонныя станцыі знаходзяцца ў вёсках Нізькі і Забычанні[2].

Зноскі

  1. ГВБ, т.5-1, с.670—671
  2. а б в Забычанскі сельскі савет. Агульная характарыстыка (руск.). Касцюковіцкі райвыканкам (7 чэрвеня 2018). Праверана 19.07.2019.

Літаратура