Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:02, 11 лютага 2020, аўтар Billinghurst (размовы | уклад) (Праўкі аўтарства 46.216.61.124 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 37.215.6.166)
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінсувязі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 2004
Папярэднія ведамствы Міністэрства сувязі РБ (1997–2004)
Міністэрства сувязі і інфарматыкі РБ (1991–1997)
Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР (1990–1991)
Міністэрства сувязі БССР (1955–1990)
Штаб-кватэра 1220050, Мінск, пр-т Незалежнасці, 10
53°53′47″ пн. ш. 27°33′07″ у. д.HGЯO
Міністр сувязі і інфарматызацыі РБ Канстанцін Шульган
Сайт www.mpt.gov.by

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць упарадкаванне сувязі. Міністр сувязі і інфарматызацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 18 жніўня 2018 года пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[1].

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 управы, 7 аддзелаў, 2 сектары і адзін дэпартамент;
  2. Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр», «БелДІЭ»[2] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Гіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», «Прамсувязь», «Мінсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
  3. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[3].

Задачы

  1. упарадкаванне сувязі;
  2. развіццё сувязі ў дзяржаве;
  3. стварэнне сетак апрацоўкі і перадачы звестак;
  4. размеркаванне выкарыстання радыёчастот цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.

Паўнамоцтвы

  1. ухваленне ведамасных пастаноў;
  2. заключэнне міжнародных дагавораў аб сувязі;
  3. стварэнне нарадаў;
  4. хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за развіццё сувязі;
  5. запыт звестак ва ўстановах[4].

Мінуўшчына

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства сувязі і інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзідэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу і сучасную назву — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі[5].

Літаратура

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. Лукашенко сменил руководство правительства, премьером назначен Румас (руск.). БЕЛТА. Праверана 18.08.2018.
  2. Рэквізіты РУП «БелДIЭ». РУП «БелДIЭ» (28 жніўня 2010).
  3. Пералік арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) (руск.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (28 жніўня 2010).
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 г. № 302 (руск.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (28 жніўня 2010).
  5. Гісторыя Міністэрства (руск.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (28 жніўня 2010).

Вонкавыя спасылкі