Тэрэза Гардзялкоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрэза Гардзялкоўская
герб «Налеўка»
герб «Налеўка»
Нараджэнне 1854
(?) Лепельскі павет, (?) Віцебская губерня, Расійская імперыя
Смерць 31 мая 1933(1933-05-31)
Месца пахавання
Род Грабніцкія (Дактаровіч-Грабніцкія)
Імя пры нараджэнні польск.: Teresa Hrebnicka
Муж Антон Мамерт Гардзялкоўскі[d]
Дзеці 1) Альгерд Гардзялкоўскі (1886—1965); 2) Канстанцін Гардзялкоўскі; 3) Станіслава Гардзялкоўская.
Веравызнанне каталіцызм
Дзейнасць перакладчыца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрэза Гардзялкоўская, у дзявоцтве Тэрэза Грабніцкая (1854 — май 1933) — дваранка-каталічка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, мецэнатка беларускамоўнага друку, перакладчыца, выдавец.

Паспрыяла фармаванню сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Паходжанне роду і сям’я

Тэрэза нарадзілася ў 1854 г. у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Грабніцкіх (Дактаровіч-Грабніцкіх) гербу «Налеўка»[1], якая жыла ў Віцебскай губерні і мела там маёнткі.

Тэрэза Грабніцкая выйшла замуж за двараніна-каталіка з Сенненскага павета Магілёўскай губерні — Антона Мамертавіча Гардзялкоўскага, прадстаўніка сярэднезаможнага маянтковага каталіцкага шляхецкага роду Гардзялкоўскіх гербу «Ляліва».

Асветніцкая, мецэнацкая і перакладчыцкая дзейнасць

Якуб Колас, супрацоўнік «Нашай нівы». Фота 1908 г.
Казка «Чалавечае вока» у кнізе «Беларускія казкі» (1912), выдадзенай коштам Тэрэзы Гардзялкоўскай

Тэрэза Гардзялкоўская была асабіста знаёма з польскімі пісьменніцамі Марыяй Канапніцкай і Элізай Ажэшкай.

Тэрэза Гардзялкоўская стала мецэнаткай беларускамоўнага друку і перакладчыцай на беларускую мову.

У 1908 г. па прыездзе з Францыі Тэрэза разам з сынам Канстанцінам Гардзялкоўскім вырашылі арганізаваць у сваёй вёсцы Сані беларускую школу, дзе працаваў некалькі месяцаў Якуб Колас.

Тэрэза Гардзялкоўская перакладала на беларускую мову творы рускіх і польскіх пісьменнікаў: на ўласныя сродкі ў газеце «Нашай нівы», а пасля асобнымі кніжкамі ў серыях «Нашай хаты», «Нашай нівы» і «Лучынкі» апублікавала свае беларускамоўныя пераклады («Дым» Марыі Канапніцкай, «Архіп і Лёнька» Максіма Горкага, «Дзядзька Голад» і «Разказ Сабалы» Станіслава Віткевіча, «Што б не здарылася — вытрываю» Станіслава Жаромскага).

Гардзялкоўская таксама фінансава падтрымлівала выданне кнігі «Апавяданні» Якуба Коласа, «Бярозка» Ядвігіна Ш. i інш. У 1912 г. выдала за свае грошы зборнік-чытанку для дзяцей «Беларускія казкі» (казкі «Багатыр», «Чалавечае вока», «Ведзьмар», «Сямілетка», «Вада памагла», «Хаўрус», «Куча грошай») у кніжнай серыі «Нашай нівы».

Карысталася псеўданімамі «Зязюля» і «Т. Г.»[2]. Паводле даследаванняў Ірыны Гапоненкі, паказальным і характэрным з’яўляецца тое, што ва ўсіх тэкстах, перакладзеных з польскай мовы Тэрэзай Гардзялкоўскай (4 выданні), паланізмы ўжываюцца выключна рэдка[3].

Пераклады і выданні

Тытульная старонка кнігі «Беларускія казкі» (1912), выдадзенай коштам Тэрэзы Гардзялкоўскай

(з захаваннем тагачаснай арфаграфіі)

  • Конопніцка, М. Дым : з рысункамі / Марыя Конопніцка; перэтлумачыла Зязюля; коштам Т. Г. ; выданьне «Нашае хаты» № 1. — Вільня : Друк. М. Кухты, 1909. — 16 с.
  • Горкій, М. Архіп і Лявонка : апавяданьне / М. Горкій; з расейскай мовы перэклала на беларускую Т. Г. ; коштам Т. Г.; малюнкі Яніслава Валакіты; выданьне «Нашае хаты» № 5. — Вільня : Друк. М. Кухты, 1910. — 22 с. (У канцы тэксту перакладчык: Зязюля)
  • Віткевіч, С. Дзядзька Голад : апаведаньне для дзяцей з рысункамі / С. Віткевіч; перэлажыла Зязюля; коштам Т. Г. ; выданьне «Нашае хаты» № 6. — Вільня : Друк. М. Кухты, 1911. — 14 с.
  • Амфітэатраў, А. В. Хілібертава пакута : [апавяданні] / Амфітэатрава; вольны перэклад В. Л. [ Войцік Людвікі ]; коштам Т. Г. ; выданьне «Нашае нівы». — Вільня : Прамень, 1912. — 32 с.
  • Беларускіе казкі / коштам Т. Г. ; выданьне «Нашае нівы». — Вільня : Прамень, 1912. — 32 с.
  • Як багацеюць чэскіе селяне / па-польску напісаў Маліновскі; перэклала на беларускую мову Зязюля; друкавано коштам Т. Г. ; выданьне «Нашае нівы». — Вильня : Віленская друкарня, 1912. — 45 с.
  • Штоб не здарылося ― вытрываю / Ст. Жэромскага. Расказ Сабалы / С. Віткевіча. Воўк; перэтлумачыла на беларускую мову Зязюля; коштам Т. Г. ; выданьне «Лучынкі» № 1. ― Мінск : Электро-друкарня Н. Нахумова, 1914. ― 16 с.

Смерць

Тэрэза Гардзялкоўская памерла ў 1933 г. у Польшчы, пахавана ў Варшаве[4].

Зноскі

  1. Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa : Gebethner i Wolff, 1908. — T.5. — С. 206.
  2. «Т. Г.» — Тэрэза Гардзялкоўская.
  3. Гапоненка, І. А. Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ — пачатку ХХ ст… С. 103.
  4. Gordziałkowska Teresa

Літаратура

  • Адрес-календарь сельскохозяйственных обществ (По данным 1902 года) / Департ. земледелия Мин. земледелия и гос. имуществ. — СПб : Тип. М. Меркушева, 1902. — 238 с.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — 2008. — 532 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Гапоненка, І. А. Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ — пачатку ХХ ст.: асаблівасці станаўлення і развіцця / І. А. Гапоненка. — Мінск : БДУ, 2012. — 307 с.
  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 694 с.
  • Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. — Мінск : БДУ, 1999. — 128 с.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
  • Раюк, А.Р. Чэшскі вопыт адраджэння ў асэнсаванні каталіцкіх дваран-кансерватараў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2019. - Вып. 26. – С. 307–312.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Угрынскі, М. Кукавала Зязюля ў … Талачынскім лесе // Наша слова. — 2014. — № 19 (1170) 7 траўня.
  • Унучак, А. У. «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.) / А. У. Унучак. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 186 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
  • Gierowska-Kałłaur, J. Zarząd cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920) / J. Gierowska-Kałłaur. — Warszawa : Neriton, 2003. — 455 s.
  • Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане : Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2005 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 80—108.
  • Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане: Матэрыялы Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 ліст. 2006 г. / Польскі Ін-т у Мінску; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: Польскі Ін-т у Мінску, 2007. — С. 65—81.
  • Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s.
  • Sław. 25-letnia działalność Mińskiego Tow. Rolniczego / Sław. // Kraj. — 1901. — № 32. — S. 3—6.
  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
  • Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa : Gebethner i Wolff, 1908. — T.5. — 396 s.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.

Спасылкі