Валкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Валкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 7 ліпеня 2023[1]
Насельніцтва (2009) 1 071
Плошча
  • 158 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Валко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Валкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ласіцкі сельсавет у складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ласіца. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Гулідаўскага і Міхайлаўскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: Гайдукі, Гаранаўшчына, Гігалы, Гінькі, Глінскія, Заруддзе, станцыя Заўлічы, Курылавічы, Мартулі, Марцінелевічы, Мацейкі, Новыя Заўлічы, Плешкуны, Сасноўшчына і Янчукі), у склад Тумашаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Белевічы, Гінькі, Гулідава, Гусакова, Залаўкі, Лапішкі, Падкраеўшчына і Рудакова)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пастаўскага раёна. 20 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валкі, сельсавет перайменаваны ў Валкоўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавек[4], з іх 95,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,1 % — палякі[5].

Зноскі

  1. https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=D923v0124596
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Шаблон:Валкоўскі сельсавет