Шаршунскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаршунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рагава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
28 мая 2013
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва (2009) 2 299
Шаршунскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Шаршу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рагава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шаршуны. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагаўскога сельсавета.

28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі сельсавет з цэнтрам у пасёлку Шаршуны[1]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рагава. 28 снежня 2018 года была скасавана вёска Пральня[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2299 чалавек[3], з іх 94,5 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 193