Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўнае разведвальнае ўпраўленне

Геральдычны знак і сцяг разведкі УС РБ.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып упраўленне
Функцыя ваенная разведка
Войны Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Камандзіры
Дзеючы камандзір Руслан Касыгін

Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусьспецслужба, орган знешняй разведкі Міністэрства абароны Беларусі, цэнтральны орган кіравання ваеннай разведкай ва УС РБ. Падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і міністру абароны. Упраўленне займаецца разведкай у інтарэсах беларускай арміі.

Падраздзяленні

На тэрыторыі Беларускай ваенная акругі ГРУ ГШ УС СССР размяшчаліся як фармаваннямі асаблівага (Аспрызн), так і спецыяльнага прызначэння (Спецпрызн). На момант распаду СССР у БССР дзейнічалі[1][2][3]:

У складзе 5-й брыгады лічыўся 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння (в/ч 83506).

Усе гэтыя фарміраванне былі захаваны і ўключаны ў склад Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Падпарадкаванне

Усе падраздзяленні, як і ў савецкім ГРУ, наўпрост падпарадкоўваюцца Генеральнаму штабу. У 2007 годзе 5-я брыгада падчас аб’яднання з мабільнымі сіламі (103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада) увайшла ў склад сіл спецыяльных аперацый[4], але працягнула падпарадкоўвацца кіраўніцтву ГРУ і Генштаба. Падобная сітуацыя з часткамі осназа, якія аднесены да спецыяльных войскаў[3].

Кіраўніцтва

Начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення прызначаецца прэзідэнтам. Кіраўнік ГРУ па сумяшчальніцтве з’яўляецца адным з намеснікам начальніка Генеральнага штаба.

У перыяд з 2006 па 2020 год гэтую пасаду займалі:

Дзейнасць

Пра ГРУ амаль нічога невядома, акрамя таго, што спецслужба займаецца знешняй разведкай. Перад камерамі журналістаў рэгулярна з’яўляецца толькі начальнік[9].

Са слоў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, яго старэйшы сын, Віктар, у перыяд знаходжання на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (2005—2021) быў на прамой сувязі з кіраўніцтвам упраўлення, а таксама іншымі напаўсакрэтнымі падраздзяленнямі (СПБТ «Алмаз», атрад «Альфа», АСАМ). Лукашэнка-малодшы вельмі многае зрабіў для гэтых структур, давёўшы іх да больш высокага ўзроўню[10].

Увесну 2011 года ўсплыла інфармацыя, што беларускія ваенныя саветнікі ўдзельнічаюць у лівійскім канфлікце на баку сіл Муамара Кадафі. Згодна з ваеннаму аналітыку Аляксандрам Алесінам[11] і выданнем «Комсомольская правда»[12], у Лівіі знаходзіліся і супрацоўнікі ГРУ.

Сімволіка

Геральдычны знак (эмблема) уяўляе сабой пяціпраменівую рыфлёную серабрыстую зорку, у цэнтры якой на залатым картушы размешчана чырвоная пяціканцовая зорка (зверху) і малюнак срэбнай лятучай мышы з часткай зямнога шара і пяццю зоркамі на блакітным фоне (у цэнтры). У сваю чаргу сцяг — чырвонае палотнішча з касым чырвоным крыжам, абрамленым белым, у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема[13].

Прафесійнае свята

5 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень вайсковай выведкі. Свята прымеркавана да выдання загаду № 197/27 Рэўваенсавета РСФСР у 1918 годзе, якім у складзе Палявога штаба РСЧА было створана Рэгістрацыйнае ўпраўленне ў якасці цэнтральнага органа савецкай ваеннай разведкі[14].

Зноскі

  1. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Глава 7. Воинские формирования Главного разведывательного управления Генерального штаба Вооружённых Сил (1950—1991) // Вооруженные Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — С. 143—145, 260—268. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.
  2. Сергей Козлов. Том 4. Безвременье. 1989—1999 гг. // Спецназ ГРУ: Очерки истории / под ред. Герасимова Д. М.. — Москва: Русская панорама, 2010. — С. 35. — 464 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-93165-137-8.
  3. а б Специальные войска Вооруженных Сил
  4. Краткая историческая справка
  5. Кадровые решения: Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов // СБ. Беларусь сегодня, 17 мая 2006
  6. Лукашенко снял с поста начальника главного разведуправления генштаба // РИА Новости, 1 февраля 2013
  7. Павел Тихонов назначен начальником главного разведуправления – заместителем начальника Генштаба ВС Беларуси // БЕЛТА, 8 февраля 2013
  8. а б Александр Лукашенко провел кадровые перестановки в руководстве Вооруженных Сил // Пресс-служба Президента Республики Беларусь, 7 июля 2020
  9. Константин Купрейчик. Что известно о полусекретных спецподразделениях, которые курирует Виктор Лукашенко // UDF.BY, 22 ноября 2019
  10. Лукашенко рассказал о своих сомнениях, перед назначением старшего сына Виктора на должность вице-президента НОК // UDF.BY, 19 ноября 2019
  11. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д'Ивуар? Архіўная копія ад 30 лістапада 2018 на Wayback Machine // TUT.BY, 2 марта 2011
  12. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  13. Разведка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
  14. День военной разведки