Іван Раманавіч Размысловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Раманавіч Размысловіч
Razmyslovich-wiki.jpg
Дата нараджэння 15 мая 1915(1915-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2006(2006-01-16) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Будапешта»
Сталінская прэмія

Іва́н Рама́навіч Размысловіч (руск.: Иван Романович Размыслович; 15 мая 1915, в. Восава, цяпер Пухавіцкі раён Беларусь — 16 студзеня 2006, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, адзін з пачынальнікаў аграінжынернай навукі ў Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я, пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беларускай рабоча-сялянскай сям'і. Яго бацька Раман Іванавіч Размысловіч (18831944), рабочы на станцыі Асіповічы, беспадстаўна рэпрэсаваны ў 1937 г. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў рэабілітаваны і адпушчаны з лагераў, але вярнуцца на акупаваную радзіму не здолеў, памёр у Мічурынску. Маці Вольга Міхайлаўна Гадлеўская (18781956), паходзіла з суседняй з бацькам вёскі Блужа з сям'і службоўцаў.[1].

І. Размысловіч скончыў Блужскую пачатковую і Пухавіцкую сямігадовую школы, Беларускі політэхнічны інстытут (1939). Пасля атрымання дыплома пачаў працаваць інжынерам у адной з праектных арганізацый Мінска, дзе займаўся распрацоўкай машын для здабычы торфу[2].

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 1941-га быў прызваны на ваенныя зборы, апынуўся ў раёне Беластока, затым вярнуўся дадому.

У першыя дні нямецкага бамбардзіроўкі Мінска згарэў дом у раёне Чэрвеньскага рынка, дзе Размысловіч здымаў кватэру. На чацвёрты дзень вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт і ў той самы дзень узяў удзел у ліквідацыі нямецкага дэсанта пад Мінскам.

Тэхнік-лейтэнант, служыў у роце тэхзабеспячэння, адказваў за першую дапамогу пацярпелай ваеннай тэхніцы. Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, 2-м і 3-м Украінскім франтах. У складзе 7-га механізаванага корпуса ўдзельнічаў у шэрагу буйных наступальных аперацыях, пры вызваленні Кіраваграда, Каўшан, Шумена, Дэбрэцэна, Будапешта, Брно і інш.

Удзельнічаў у Савецка-японскай вайне ў Манголіі. Скончыў вайсковую службу ў Кітаі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск. У 1948 годзе паступіў у аспірантуру Навукова-даследчага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1952 паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны загадчыкам лабараторыі механізацыі глебаапрацоўкі і сяўбы. Пад яго кіраўніцтвам у НДІ быў створаны шэраг глебаапрацоўчых і пасяўных машын[3].

Па сумяшчальніцтве працаваў выкладчыкам кафедры сельскагаспадарчых машын у Беларускім політэхнічным інстытуце, якая была пераведзеная ў склад Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ), што ствараўся ў той час. Удзельнічаў у распрацоўцы курса «Тэорыя і разлік сельскагаспадарчых машын»[3].

З 1956 па 1978 гг. — Загадчык кафедры сельскагаспадарчых машын БІМСГ.

У перыяд «кукурузнай кампаніі» ў СССР Размысловіч вёў тэматычныя семінары на базе БІМСГ для партыйных дзеячаў, слухачамі якіх былі кіраўнікі БССР Пётр Машэраў і Кірыл Мазураў[3].

Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны бульбаўборачныя камбайны ККМ-4, КСК-4-1, КПК-2, КПК-3, бульбакапалкі КВЗ-2, якія былі выпушчаныя прамысловымі серыямі, бульбаўборачная машына для Лівана[2].

З 1956 па 1966 гг. — прарэктар па навуковай рабоце БІМСГ.

З 1964 па 1967 гг. быў прадстаўніком БССР у групе механізацыі сельскай гаспадаркі пры аддзяленні ААН у Жэневе, прымаў актыўны ўдзел у пасяджэннях рабочай групы, падрыхтоўцы і дыскусіях што да развіцця сельскагаспадарчай тэхнікі[3].

Сааўтар 7 кніг, 47 вынаходстваў. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За ўдзел у баявых дзеяннях падчас ВАВ узнагароджаны трыма ордэнамі і 10-ю медалямі, у тым ліку ордэнам Чырвонай Зоркі і двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Будапешта», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За перамогу над Японіяй» і інш.

У 1951 г. І. Размысловіч і акадэмік Міхаіл Мацэпура сталі лаўрэатамі Сталінскай прэміі (Дзяржаўнай прэміі СССР) «за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць сельскагаспадарчых машын і прылад для механізацыі працаёмкіх работ па апрацоўцы кок-сагыза на тарфяных глебах»[4].

«Практикум по сельскохозяйственным машинам», выдадзены пад рэдакцыяй І. Размысловіча ў 1998 г., адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы, манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • И. Р. Размыслович. Руководство по кок-сагызной сеялке «СКБ-3» / Минск: АН БССР, Институт механизации сельского хозяйства, 1949.
  • И. Р. Размыслович. Исследование и обоснование рабочих органов для посева семян кок-сагыза на торфяных почвах: автореферат диссертации кандидата технических наук. Минск: АН БССР, Институт механизации и электрификации сельского хозяйства, 1952.
  • Научные труды по механизации сельского хозяйства / Под ред. Размыслович И. Р., Марченко С. А. Минск: Урожай, 1968.
  • В. А. Дьяченко, И. Р. Размыслович, В. А. Босько, А. М. Дьяченко. Сельскохозяйственные машины для современных тракторов. Минск: Ураджай, 1976.
  • В. А. Скотников, В. Н. Кондратьев, И. Р. Размыслович, Г. В. Оседач. Машины для внесения минеральных удобрений: Учебное пособие для факультета повышения квалификации руководящих кадров и сельскохозяйственных специалистов. Минск: Ураджай, 1981.
  • Практикум по сельскохозяйственным машинам: Учебное пособие для студентов высших с.-х.учебных заведений / Под ред. Размысловича И. Р., Минск: Урожай, 1997.

Зноскі

  1. А. Р. Размыслович. О себе и о жизни, службе в Красной армии и на фронтах Великой Отечественной войны 1941—1945. Дополненное изложение. Барановичи, 1978 (машинопись).
  2. 2,0 2,1 2,2 Г. В. Анисимова. Мои года — мое богатство. — «Агропанорама», 2000.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Профессор И. Р. Размыслович. Поэтом я могу не быть… — «Агропанорама», 2004 г.
  4. М. Севернев, В. Самосюк. К 100-летию основателя агроинженерной науки в Беларуси. — «Белорусское сельское хозяйство», № 11(79), 2008.