Восава (Пухавіцкі раён)
Вёска
Восава
|
Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, упамінаецца як фальварак Восаў, шляхецкая ўласнасць[2].
Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Восава Пухавіцкай воласці валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марына Канстанцінаўна Русецкая, было 80 дзесяцін зямлі[3].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 2 двары, 6 жыхароў
- 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў
- 1908 год — 7 двароў, 43 жыхары
- 1917 год — 10 двароў, 64 жыхары
- 1926 год — 15 двароў, 82 жыхары
- 1960 год — 63 жыхары
- 2002 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў
- 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
- 2019 год — 6 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Раманавіч Размысловіч (1915—2006) — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава, н.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 100—101.
- ↑ Памяць 2003, с. 94.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Восава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 126—127. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Osów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 649.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх