Перайсці да зместу

Ігнацы Галавінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігнацій Галавінскі)
Ігнацы Галавінскі
тытулярны біскуп
з 3 ліпеня 1848
Дыяцэзія дыяцэзія Карыста[d]
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
24 студзеня 1851 — 19 кастрычніка 1855
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Казімір Дмахоўскі
Пераемнік Вацлаў Жылінскі

Нараджэнне 5 (17) кастрычніка 1807[1] ці 24 верасня 1800(1800-09-24)[2]
Смерць 19 кастрычніка 1855(1855-10-19)
Месца пахавання
Род Галавінскія[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігна́цы Галаві́нскі (польск.: Ignacy Hołowiński; псеўданімы — Żegota Kostrowiec, Ignacy Kefaliński; 5 кастрычніка 1807, Оўруч — 19 кастрычніка 1855, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп магілёўскі, польскі пісьменнік і перакладчык.

Дзяцінства і навучанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сын Пятра і Дамінікі з Лэнскіх. Скончыў школу піяраў у Вялікіх Мяжырычах, духоўную семінарыю ў Луцку (18251826 гг.). У 1826 годзе пераведзены навучацца на тэалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1830 годзе са ступенню майстра тэалогіі. Высвечаны на святара 25 верасня 1830 года ў Луцку.

Душпастырская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Выкладаў рэлігію ў шляхецкай школе ў Жытоміры. Дэкан кафедральнага сабора гораду, ад 1835 года жытомірскі кафедральны канонік, ад 1837 г. — прафесар рэлігіі і капэлан у Кіеўскім універсітэце. У 18421855 гадах — рэктар Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзе ў 18431844 гг. выкладаў дагматыку, а ў 18431855 гг. патралогію і гамілетыку. 3 ліпеня 1848 года прызначаны тытулярным біскупам карыстаскім і дапаможным біскупам магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 12 снежня 1848 года. Ад 11 студзеня 1851 года — архібіскуп магілёўскі (палій атрымаў 12 кастрычніка 1851 г.). Абараняў правы Касцёлу, атрыманыя паводле канкардату 1847 года. Пахаваны ў склепе Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Выбаргскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх тэалагічных публікацый. Цікавіўся праблемамі з памежжа філасофіі і фундаментальнага багаслоўя. У сваіх творах даследаваў праблематыку стасунку філасофіі і веры і ролі розуму ў тэалогіі, робячы ўнёсак у развіццё апалагетычнай думкі. Выступаў у абарону схаластыкі, указываў на небяспеку для хрысціянства з боку гегельянства, крытыкаваў погляды Браніслава Трантоўскага на каталіцтва. Аўтар падручніку «Homiletyka» (Кракаў, 1859). Цікавіўся гісторыяй. Рэдактар і выдавец напаўафіцыйнага выдання крыніц па гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Расіі «Акты и грамоты о ўстройстве Римско-католической Церкви в Империи Росийской и Царстве Польском» (Санкт-Пецярбург, 1849). Аўтар грунтоўнае працы, прысвечанай Святой Зямлі.

Перакладчыцкая і пісьменніцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў на польскую мову санеты Петраркі, першым пераклаў на польскую мову з англійскай выбраныя творы Уільяма Шэкспіра (18391841), выдадзеныя ў Вільні ў выдавецтве Тэафіла Глюксберга (ранейшыя пераклады рабіліся з нямецкіх выданняў Шэкспіра). Але, як адзначаў Юліюш Славацкі, у іх немагчыма было пабачыць Шэкспіра (у прыватнасці, праз скажэнне паэтычнага памеру). Тым не менш, у 1844 і ў 1846 годзе ў Вільні паспяхова выстаўлялася трагедыя «Гамлет» у перакладзе Галавінскага. У 1843 годзе выдаў зборнік «Легенды», які пасля пераклалі на англійскую, чэшскую і рускую мовы. У 1844 г. выдаў зборнік сваіх рэлігійна-філасофскіх і літаратурных прац «Teka rozmaitości», куды ўваходзіла і аповесць пра яго маці. Пасля выйшлі вершаваныя творы «Дзіцятка Ісус» (1846) і «Рахель» (1847) — першы ў польскай літаратуры рэлігійны раман. Іншыя яго літаратурныя творы былі надрукаваны ў зборніку «Лісты Жаготы Кастраўца» (1848). Апроч таго выдаў зборнік казанняў біскупа Юзафа Вышынскага — «Казанні Юзафа Вышынскага, біскупа кіеўскага» (1854). Сябраваў з украінскім пісьменнікам Панцеляймонам Кулішам.

Грамадска-палітычная пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Быў прыхільнікам лаяльнасці католікаў да царскай улады, асуджаў паўстанцаў і дзеячаў патрыятычнага руху за спробы ўзнаўлення дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і ВКЛ. У сувязі з гэтым, з 1841 году быў адным з гэтак званай «пентархіі» — 5 найбольш актыўных дзеячаў «Пецярбургскай катэрыі», якая актыўна прапагандавала і прасоўвала лаялісцкія ідэі.

  • Татьяна Шишова. Католическая энциклопедия. В 5 т. (руск.). — М.: Издательство францисканцев, 2002—2013.
  • Marian Banaszak, «Hołowiński Ignacy…», [w:] ["Słownik Polskich Teologów Katolickich", pod red. Hieronima E. Wyczawskiego OFM, t. 2, Warszawa 1982, s. 57-59 (tamże obszerna bibliografia).
  • Ks. Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny», Warszawa 2000, szp. 152.
  • Ks. Mieczysław Żywczyński, «Hołowiński Ignacy», [w:] «Polski Słownik Biograficzny» t. IX, Wrocław-Warszawa-Kraków 1960—1961, s. 597—598.